Сумуе зямля, вяне, Лібан збянтэжаны змарнеў, Сарон стаўся, як пустыня, а Басан і Кармэль павысыхалі.
АСІІ 4:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля таго будзе плакаць зямля, і зняможацца кожны, хто жыве на ёй, жыхар яе са зверам палявым, з птушкай паднебнай, і нават рыбы марскія знікнуць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага лямантуе зямля і марнее ўсё, што жыве на ёй, зьвяры палявыя і птушкі нябесныя, і таксама рыбы марскія будуць сабраныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) За гэта заплача зямля гэтая і змогуцца ўсе, хто жыве на ёй, са зьвярамі польнымі і птушкамі нябеснымі, нават і рыбы марскія загінуць. |
Сумуе зямля, вяне, Лібан збянтэжаны змарнеў, Сарон стаўся, як пустыня, а Басан і Кармэль павысыхалі.
Дакуль жа будзе смуткаваць зямля і трава ў кожнай мясцовасці будзе высыхаць дзеля злачыннасці жыхароў яе? Пагінулі звяры і птушкі, бо [тыя] казалі: «Бог не ўбачыць, што з намі будзе».
бо зямля напоўнена чужаложнікамі, бо дзеля праклёну сумуе зямля, высахлі пашы ў стэпе, накірунак іх стаўся ліхім, і сіла іх — несправядлівасць.
У гарах пачну я плач і галашэнне, а на пашах стэпавых — нараканне, бо яны спалены, таму ніводны чалавек не праходзіць і не чутна там голасу статкаў; ад птушкі паднебнай аж да жывёлы разбегліся, зніклі.
Ці не маю Я іх караць за гэта, — кажа Госпад, — ці народу такому, як гэты, не адпомсціць душа Мая?»
і перада Мной будуць дрыжаць рыбы марскія і птушкі ў паветры, і звяры палявыя, і ўсякі паўзун, які рухаецца па зямлі, ды ўсе людзі, якія на паверхні зямлі; і горы палопаюцца, і скалы заваляцца, і ўсе муры ўпадуць на зямлю”.
Што ж так сумна мыкае жывёла, бо не маюць яны пашы? Нават чароды авечак прападаюць.
І сказаў ён: «Госпад грыміць з Сіёна і з Ерузаліма падае голас Свой; і бядуюць лугі пастухоў, і вяршыня Кармэля стогне.
Дзеля таго кажа Госпад, Бог Магуццяў, Валадар: “На ўсіх плошчах плач, на ўсіх вуліцах будуць крычаць: “Гора, гора!”; ды будуць прызываць земляроба да жалобы і да галашэння — тых, што ўмеюць галасіць.
Ці ж дзеля гэтага не задрыжыць зямля і ці ж не будзе бедаваць кожны яе жыхар, уздымецца яна ўся, як плынь, узбурыцца і ападзе, як ручай Егіпецкі?
Забароніць Ён мору — і яно высыхае, і ўсе рэкі Ён ператварае ў пустыню. Млее Басан і Кармэль, і вяне кветка Лібана.
знішчу людзей і жывёлу, знішчу птушак паднебных і рыб марскіх. І загінуць бязбожнікі, і знішчу людзей з аблічча зямлі, — кажа Госпад.
«Выводжу яго, — кажа Госпад Магуццяў, — і прыйдзе ў дом злодзея і ў дом клятвапарушальніка ў імя Маё лжыва, і пабудзе ў доме яго, і знішчыць дом, і дрэвы яго, ды камяні яго».