І плямёны Карыят-Ярыма: ятрэі, і путэі, і суматэі, і масэрэі. З іх выйшлі: сараіты і эстааліты.
ІСУСА 19:41 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І мяжою яго ўласнасці былі: Цора, і Эстаол, Гір-Самэс. Біблія (пераклад А.Бокуна) Межамі спадчыны іхняй былі Цора, Эштаол, Ір-Шэмэш, Біблія (пераклад В. Сёмухі) мяжою надзелу іхняга былі: Цора, Эштаол і Ір-Шэмэш, |
І плямёны Карыят-Ярыма: ятрэі, і путэі, і суматэі, і масэрэі. З іх выйшлі: сараіты і эстааліты.
Сараа таксама, і Аялон, і Геброн, гарады вельмі ўмацаваныя, што былі ў Юдэі і Бэньяміне.
І прыйшлі браты яго і ўвесь род, і ўзялі цела яго, і пахавалі яго паміж Цорай і Эстаолам, у магіле бацькі яго, Маноаха; а судзіў ён Ізраэль дваццаць гадоў.
Такім чынам, выправілі сыны Дана са свайго пакалення і сваёй сям’і пяць чалавек, людзей наймужнейшых, з Сараа і Эстаола, каб выведалі зямлю і пільна разгледзелі яе, і сказалі ім: «Ідзіце і выведайце гэтую зямлю». Калі прыйшлі яны на гару Эфраім, аж да дома Міхі, яны там заначавалі.