і паставіў яго царом над Галаадам, і над Асэрам, і над Езрагэлем, і над Эфраімам, і над Бэньямінам, і над усім Ізраэлем.
ІСУСА 19:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўласнасцю яго былі Езрагэль, і Хасалот, і Сунам, Біблія (пераклад А.Бокуна) І былі ў межах іхніх Езрээль, Кесулот, Шунэм, Біблія (пераклад В. Сёмухі) мяжою іх быў: Ізрээль, Кесулот і Сунэм, |
і паставіў яго царом над Галаадам, і над Асэрам, і над Езрагэлем, і над Эфраімам, і над Бэньямінам, і над усім Ізраэлем.
І шукалі прыгожую маладую дзяўчыну па ўсёй зямлі Ізраэльскай, і знайшлі Абісаг, сунаміцянку, і прывялі яе да цара.
І ён сказаў: «Прашу, каб ты сказала цару, Саламону, — бо ён не можа ні ў чым табе адмовіць, — каб за жонку даў мне ён Абісаг, сунаміцянку».
А пасля сталася гэта. Набот з Езрагэля меў вінаграднік у Езрагэлі побач з палацам Ахаба, цара Самарыі.
І сказаў ён паслугачу свайму Гэхазі: «Пакліч сунаміцянку гэту». Ён паклікаў яе, і яна стала перад ім,
А сталася аднаго дня, што Элісей праходзіў праз Сунам. Была ж там багатая жанчына, якая затрымала яго, каб паеў хлеба. І, колькі разоў ён там праходзіў, заходзіў да яе падсілкавацца хлебам.
Ён вярнуўся ў Ізрагэль, каб лячыцца ад ран, якімі паранілі яго сірыйцы ў Раме, калі ён ваяваў супраць Газаэля, цара Сірыі. А Ахазія, сын Ярама, цар Юдэі, пайшоў наведаць Ярама, сына Ахаба, у Ізрагэль, бо той хварэў.
і вярнуўся Ярам, каб вылечыць у Езрагэлі раны, якія прычынілі яму сірыйцы ў баі супраць Газаэля, цара Сірыі. І сказаў Егу: «Калі вы згодны са мною, хай ніводзін не выходзіць з горада, каб занесці вестку ў Езрагэль».
Увайшоў Егу ў Езрагэль, а Езабэль, пачуўшы пра яго прыход, падмалявала вочы свае сурмою, і аздобіла галаву сваю, і заўважыла праз акно,
Яму адказалі сыны Язэпа: «Гор нам не хапае, і ўсе хананеі, што пражываюць на раўніннай зямлі, маюць калясніцы жалезныя, як жыхары Бэт-Сана і сумежных з ім мясцовасцей, так і тыя, хто жыве на раўніне Езрагэль».
І філістынцы сабраліся і прыйшлі, і сталі лагерам у Сунаме. А Саўл таксама сабраў увесь Ізраэль і расклаўся лагерам у Гэльбоэ.