Тады трое сяброў Ёва, пачуўшы пра ўсё ліха, што напаткала яго, прыйшлі, кожны са сваёй мясцовасці: Эліфаз Тэманіт, і Балдад Сугіт, і Зафар Нааматыт. І дамовіліся яны, каб разам прыйсці, наведаць яго і суцешыць.
ІСАІ 51:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзве рэчы спаткалі цябе, хто пашкадуе цябе? Спусташэнне і загуба, голад і меч, а хто пацешыць цябе? Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, дзьве [бяды] спаткалі цябе, але хто пашкадуе цябе? Спусташэньне і загуба, голад і меч, і хто пацешыць цябе? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Цябе спасьціглі два бедствы, хто пашкадуе цябе? - спусташэньне і зьнішчэньне, голад і меч: кім Я суцешу цябе? |
Тады трое сяброў Ёва, пачуўшы пра ўсё ліха, што напаткала яго, прыйшлі, кожны са сваёй мясцовасці: Эліфаз Тэманіт, і Балдад Сугіт, і Зафар Нааматыт. І дамовіліся яны, каб разам прыйсці, наведаць яго і суцешыць.
І прыйшлі да яго ўсе браты яго, і ўсе сёстры яго, і ўсе, хто раней яго ведаў, і елі з ім хлеб у яго доме, і ківалі над ім галавою, і пацяшалі яго з прычыны няшчасця, якое на яго саслаў Госпад. І кожны даў яму па аднаму срэбраніку і па адной залатой завушніцы.
Ты ведаеш ганьбу маю, і сорам мой, і знявагу маю. Перад Табою — усе тыя, што прыгнятаюць мяне;
Павярнуўся я да іншага і ўбачыў вераломнасць, якая ўчыняецца пад сонцам, і вось, слёзы прыгнечаных — і няма суцяшальніка, і бязлітаснасць з боку прыгнятальнікаў — і няма суцяшальніка.
І будуць пасвіцца першародныя ўбогіх, і бедныя здаверана адпачнуць; і ўчыню Я, што корань твой памрэ ад голаду, і рэшткі твае павынішчу.
Дзеля таго сказаў я: «Адыдзіцеся ад мяне, буду горка плакаць: не старайцеся мяне пацешыць дзеля знішчэння дачкі майго народа».
Прыйдуць да цябе абедзьве гэтыя: раптам, у адзін дзень, і бяздзетнасць, і ўдоўства; нечакана зваляцца яны на цябе дзеля мноства чараўніцтваў тваіх, дзеля шматлікасці закляццяў тваіх.
О няшчасны, бурамі кіданы і без аніякай пацехі! Вось, Я пакладу каменні твае на карбункулах; пакладу падмуркі твае на сапфірах;
Не пачуецца больш у тваім краі пра гвалт, пра спусташэнні і загубу — у тваіх межах; і назавеш муры твае збаўленнем, а брамы твае — хвалою.
абвяшчаць год спагадлівасці Госпада і дзень помсты для Бога нашага, каб пацешыць усіх засмучаных,
А будзе ён бадзяцца па зямлі ў здзеку і галодны: а калі спазнае голад, будзе злавацца, пачне праклінаць цара свайго і Бога свайго.
І паглынае ён праваруч, але церпіць голад; з’ядае леваруч — і не наядаецца; кожны жарэ цела блізкага свайго:
Хто ж бо злітуецца над табою, Ерузалім? Або хто паспачувае табе? Хто падыдзе, каб запытацца, як табе вядзецца?
І пашлю на іх меч, голад і заразу, пакуль не прападуць з аблічча зямлі, якую даў Я ім і бацькам іх”».
О вы ўсе, што ідзяце дарогаю, прыгледзьцеся і пабачце, ці ёсць пакута, як мая пакута, якую прыгатаваў мне, якою прыціснуў мяне Госпад у дзень, калі ўзгарэўся гнеў Яго.
На краях шатаў яго — бруд, не ўспамінае ён пра будучыню сваю, страшна зняважаны ён, не мае нікога, хто б пацешыў. «Пабач, Госпадзе, гора маё, бо перамогу бярэ вораг».
Бо калі на гэтую зямлю нашлю Я найгоршых звяроў, каб абязлюдзіць яе і зрабіць з яе пустыню, дзе ніхто, акрамя дзікіх звяроў, не зможа праходзіць,
Бо, вось, так кажа Госпад Бог: “Калі бо на Ерузалім Я напушчу чатыры Свае страшныя бяды: меч, і голад, і дзікіх звяроў, і пошасць, каб у ім вынішчыць людзей і жывёлу,
І вось жа, калі яна скончыла з’ядаць траву на зямлі, я сказаў: “Госпадзе Божа, будзь міласцівы, малю, як застанецца Якуб? Ён жа малы”.
Ды станецца, што кожны, хто гляне на цябе, адыдзецца ад цябе і скажа: “Нініва спустошана! Хто пашкадуе яе? Дзе знайсці мне табе суцяшальніка?”
Дзеля гэтага мы суцешыліся суцяшэннем вашым. А яшчэ больш узрадаваліся радасцю Ціта, што супакоены быў дух яго вамі ўсімі.