У будучыя дні Якуб укараніцца, Ізраэль зацвіце і разрасцецца, ды напоўняць яны сусвет плёнам».
ІСАІ 41:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пасаджу ў пустыні кедр, касію, мірт і аліўкавае дрэва; развяду на пустыні елку, вяз і разам кіпарысы, Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я пасаджу ў пустыні кедры, акацыі, мірты і дрэвы аліўныя, і пастаўлю ў стэпе разам кіпарыс, явар і бук, Біблія (пераклад В. Сёмухі) пасаджу ў пустыні кедр, сітым і мірту і масьліну; пасаджу ў стэпе кіпарыс, явар і бук разам, |
У будучыя дні Якуб укараніцца, Ізраэль зацвіце і разрасцецца, ды напоўняць яны сусвет плёнам».
аж пакуль не будзе выліты на нас Дух з вышыні. І пустыня станецца садам, а сад за лес будзе лічыцца.
вось, Я чыню новае, і цяпер збудзецца; ці ж вы не пазнаеце гэтага? Вось жа, пакладу дарогу праз пустыню, а на бездарожжы — рэкі.
Бо суцяшае Госпад Сіён, суцяшае ўсе руіны яго, робіць пустыню яго — быццам Эдэн, а пустэчу яго — быццам сад Госпада. Знойдуцца ў ім радасць і весялосць, падзяка і гучанне спеваў.
Замест церняў вырасце кіпарыс, замест жыгучкі вырасце мірт, і будзе гэта на хвалу Госпаду, як знак вечны, які не знішчыцца».
Слава Лібану прыйдзе да цябе, разам кіпарысы, вязы і елкі, каб упрыгожыць месца свяцілішча Майго, ды месца, дзе стаяць Мае ногі, праслаўлю.
А ўвесь твой народ будзе народам справядлівых, якія атрымаюць у спадчыну навечна зямлю, парастак насаджэння Майго, твор рукі Маёй на ўслаўленне.
Як бо зямля прыносіць сваю расліннасць ды як сад родзіць свае пасевы, так Госпад Бог народзіць справядлівасць і хвалу перад абліччам усіх народаў.
каб прызначыць [радасць] тым, хто плача на Сіёне, і даць ім вянок замест попелу і намашчэнне радасці замест смутку, плашч хвалы замест тужлівага духу. І назавуць іх тэрэбінітамі справядлівасці, насаджэннем Госпада дзеля ўслаўлення.
І па берагах ракі з абодвух бакоў маюць расці ўсякага роду дрэвы пладовыя; лісце іх не ападзе, і плады іх не звянуць: кожны месяц будуць яны радзіць новыя плады, бо іх вада выходзіць са свяцілішча, і іх плады будуць на ежу, і лісце іх — на лекі».
Вернуцца зноў тыя, што сядзяць у засені Маёй, будуць сеяць пшаніцу і расцвітуць, як вінаградныя кусты, слава іх — як віно лібанскае.
«Бачанне меў я ноччу: і вось, коннік на рыжым кані стаяў сярод міртаў у лагчыне; і за ім коні рыжыя, рабыя і белыя.