Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ІСАІ 60:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 Слава Лібану прыйдзе да цябе, разам кіпарысы, вязы і елкі, каб упрыгожыць месца свяцілішча Майго, ды месца, дзе стаяць Мае ногі, праслаўлю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 Слава Лібану прыйдзе да цябе, [з ёй] разам кіпарысы, вязы і букі, каб упрыгожыць месца Маё сьвятое, і Я праслаўлю месца, дзе [стаяць] ногі Мае.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 Слава Лівана прыйдзе да цябе, кіпарыс, ядловец і кедр злучацца, каб упрыгожыць месца сьвяцілішча Майго, - і Я праслаўлю падножжа ног Маіх.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 60:13
13 Крыжаваныя спасылкі  

Хай квітнее і скача, поўная радасці і хвалы. Слава Лібана ёй дадзена, гожасць Кармэля і Сарона; яны ўбачаць славу Госпада, велічнасць Бога нашага.


І калі цар падняўся і стаў, ён казаў: «Слухайце мяне, браты мае і народзе мой! Задумаў я пабудаваць дом, у якім супачыў бы каўчэг прымірэння Госпада і падножжа для стопаў Бога нашага; і да пабудавання я ўсё прыгатаваў;


Увойдзем у палатку Яго, аддадзім паклон ля падножжа ног Яго.


Велічнасць і прыгажосць перад абліччам Яго, магутнасць і аздоба — у свяцілішчы Яго.


Гэта кажа Госпад: «Неба — пасад Мой, а зямля — падножжа ног Маіх. Які ж дом пабудуеце Мне, — кажа Госпад, або якое месца для супачынку Майго?


Замест церняў вырасце кіпарыс, замест жыгучкі вырасце мірт, і будзе гэта на хвалу Госпаду, як знак вечны, які не знішчыцца».


Дабраславёны, Госпад, Бог бацькоў нашых, Які ўклаў гэта ў сэрца цара, каб уславіць дом Госпада, што ў Ерузаліме,


Узвышайце Госпада Бога нашага, аддавайце паклон Яму ля падножжа ног Яго, бо Ён святы.


Уся жывёла Кедара збярэцца пры табе, бараны Набаёта будуць служыць табе, будуць ахвяраваны яны на Маім ахвярніку перамалення, і дом славы Маёй услаўлю.


І калі я павярнуўся, вось, з абодвух бакоў на беразе ракі было вельмі многа дрэў;


Дык пшаніцу, і ячмень, і аліўкавы алей, і віно, якія я паабяцаў, гаспадару мой, пашлі сваім паслугачам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы