ІСАІ 23:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Абрабляй зямлю сваю, як бераг Ніла, дачка Тарсіса, порта ўжо няма. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ідзі ў зямлю тваю, як рака, дачка Таршышу, бо перашкоды ўжо няма. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хадзі па зямлі тваёй, дачка Тарсісава, як рака: няма болей завады. |
Голымі стануць берагі Ніла, ды кожная раслінка Ніла засохне: прападзе і болей не будзе.
Руку сваю працягнуў над морам, затрос валадарствамі. Госпад загадаў адносна Ханаана, каб разбурыць яго ўмацаванні.
Госпад Магуццяў задумаў гэта, каб прынізіць пыху любой славы і зрабіць сціплымі ўсіх знакамітых зямлі.
І страціла дачка Сіёна ўсю дастойнасць сваю, кіраўнікі яе — як алені, не знаходзячыя пашы сабе; валакуцца зняможаныя на вачах пераследніка.
Цяпер будуць дрыжаць караблі ў дзень тваёй загубы, і астравы на моры ўстрывожацца з-за твайго канца”.
і перавярну пасад царстваў, і сатру магутнасць царстваў народаў, і перавярну калясніцу і яе вершнікаў; і ўпадуць коні і іх коннікі, кожны пакараны мечам брата свайго.
І адразу ж Саўл упаў усім целам на зямлю; бо ахапіў яго жах з-за слоў Самуэля, і пакінула яго сіла, бо не еў ён хлеба ўвесь дзень той і ўсю тую ноч.