І зруйнавалі гарады, і закідалі ўсе добрыя палі камянямі, і засыпалі ўсе крыніцы водаў, і пассякалі ўсе пладаносныя дрэвы, так што засталіся толькі муры Кірхарэса; і абкружылі горад прашчнікі і закідвалі каменнямі.
ІСАІ 15:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прадказанне Маабу. Замоўк Ар-Мааб, бо ноччу быў спустошаны. Замоўк Кір-Мааб, бо ноччу быў спустошаны. Біблія (пераклад А.Бокуна) Цяжар адносна Мааву. Бо апоўначы прападзе і будзе спустошаны Ар-Мааў; бо ўначы прападзе і будзе спустошаны Кір-Мааў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прароцтва пра Маава. - Так! уначы будзе зруйнаваны Ар-Мааў і зьнішчаны; так! уначы будзе зруйнаваны Кір-Мааў і зьнішчаны! |
І зруйнавалі гарады, і закідалі ўсе добрыя палі камянямі, і засыпалі ўсе крыніцы водаў, і пассякалі ўсе пладаносныя дрэвы, так што засталіся толькі муры Кірхарэса; і абкружылі горад прашчнікі і закідвалі каменнямі.
І паляцяць ззаду на філістынцаў, каля мора, і разам абрабуюць жыхароў на ўсходзе: на Эдом і Мааб расцягнуць рукі свае ды сыны Амона будуць ім падуладнымі.
Чулі мы пра пыхлівасць Мааба, што надта напышлівы, — пра ганарыстасць яго, нахабства яго, ды злоснасць яго, ды пра выхваленні яго незаслужаныя.
Таму залямантуюць маабцы дзеля Мааба, усе залямантуюць; над пірагамі Кірхарэса заплачуць, утрапёныя.
Бо супачыне рука Госпадава на той гары. Мааб жа будзе стаптаны на сваім месцы, як топчуць абмалоткі на салому,
над Егіптам і над Юдэяй, над Эдомам і над сынамі Амона, над Маабам і над усімі, якія падразаюць валасы і пражываюць у пустыні, бо ўсе народы — неабрэзаныя, а ўвесь дом Ізраэля — з неабрэзаным сэрцам”».
Агонь выйшаў з Хесебона, полымя з горада Сэгона, і спаліў Ар-Мааб і праглынуў узгоркі Арнона.
і падыдзеш блізка да сыноў Амона. Высцерагайся, не ваюй з імі і не пачынай бою, бо Я не дам табе нічога з зямлі сыноў Амона, бо аддаў яе ва ўладанне сынам Лота».
Тады сказаў мне Госпад: «Не варагуй супраць Мааба і не пачынай з імі вайны, Я не дам нічога ва ўладанне табе з іх зямлі, бо аддаў Ар ва ўладанне сынам Лота».