Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЁВА 6:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Або ці можна з’есці прэснае — тое, што не пасолена? Або ці ёсць смак у яечным бялку?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ці ж нехта будзе есьці нясмачнае, якое не пасолена? Або ці можа смакаваць бялок яечны?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Ці нясмачнае ядуць без солі, і ці ёсьць смак у яечным бялку?

Глядзіце раздзел



ЁВА 6:6
13 Крыжаваныя спасылкі  

Ці ж не вуха адрознівае словы, і ці не паднябенне каштуе сваю ежу?


«Часта я чуў такія рэчы! Усе вы нікчэмныя пацяшыцелі.


бо вуха выпрабоўвае словы, як горла страву на смак распазнае.


Чаму вы аддаляецеся ад слоў праўды? Бо няма між вамі нікога, хто б мог дакараць мяне.


Хіба ёсць на языку маім няшчырасць? Ці ж пабнябенне маё не распазнае нягоднасці?


Ці будзе асёл раўці, калі ў яго будзе трава? Або ці ж будзе мыкаць вол, калі будзе стаяць пры поўных яслях?


Тое, да чаго раней не хацела дакрануцца душа мая, цяпер, у бядзе, сталася ежай для мяне.


Якія ж салодкія для паднябення майго прырачэнні Твае, лепш за мёд — для вуснаў маіх!


Кожную ахвяру, якую складаеш з мукі, пасалі соллю. І не пакідай ахвяры тваёй без солі запавету Бога твайго. Кожную ахвяру тваю пасалі соллю.


Вы – соль зямлі. А калі соль страціць сілу, то чым пасоліцца? Яна ўжо ні на што больш не прыдатная, як толькі быць выкінутай на двор, каб яе людзі патапталі.


Соль добрая, але, калі яна страціць сілу, чым яе пасаліць?


Слова ваша хай будзе заўсёды ласкавае, прыпраўленае соллю, каб вы ведалі, як што каму належыць адказаць.