Ён будзе чалавекам, падобным да дзікага асла, будзе ён ваяваць супраць усіх і ўсе супраць яго: і будзе ён ставіць палаткі ва ўсіх акругах братоў сваіх».
ЁВА 39:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто пусціў дзікага асла на свабоду, і хто развязаў путы яго? Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто пусьціў дзікага асла на свабоду, і хто разьвязаў путы ягоныя? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто пусьціў дзікага асла на волю, і хто разьвязаў повязі кулану, |
Ён будзе чалавекам, падобным да дзікага асла, будзе ён ваяваць супраць усіх і ўсе супраць яго: і будзе ён ставіць палаткі ва ўсіх акругах братоў сваіх».
Другія, як аслы на пустыні, выходзяць яны на працу сваю, чуваючы дзеля здабычы, дзеля хлеба для дзяцей на пустыннай зямлі.
Ці можаш прывязаць дзікага быка вяроўкаю сваёй дзеля ўзорвання або ці стане ён рассякаць глебу лагчын за табою?
Ці будзе асёл раўці, калі ў яго будзе трава? Або ці ж будзе мыкаць вол, калі будзе стаяць пры поўных яслях?
дом бо пакінуты, мнагалюдны горад абязлюдзеў; Афэл і Баган сталіся пячорамі навек: радасцю для дзікіх аслоў, выганам для статкаў,
І дзікія аслы стаяць на ўзгорках і хапаюць паветра, як шакалы; вочы іх мутнеюць, бо няма травы».
Дзікая асліца, прывыкшы да пустыні, у пажаданні душы сваёй уцягвае паветра; жарсць яе хто стрымае? Усе тыя, хто яе шукаюць, не спрацуюцца, у час месячніцы яе знойдуць яе.
і быў выгнаны ён з паміж людзей, але і яго сэрца памешчана было сярод звяроў, і пражываў ён з дзікімі асламі, таксама еў ён траву, як валы, і цела яго наталялася расой з неба, аж пакуль не пазнаў, што Узвышні Бог валадарыць над царствам людзей і што Ён, каго хоча, ставіць над імі.
Яны бо пайшлі да Асірыі, як асёл дзікі, адзінокі, Эфраім жа набыў сабе супольнікаў падарункамі.