І ў адказ Ілля сказаў кіраўніку пяцідзесяці: «Калі я чалавек Божы, хай сыдзе агонь з неба і спаліць цябе разам з тваімі пяццюдзесяццю!» І сышоў агонь з неба, і спаліў яго разам з яго пяццюдзесяццю.
ЁВА 38:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці пашлеш ты бліскавіцы, і ці пойдуць яны і скажуць табе: “Мы тут”? Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці можаш паслаць бліскавіцы, і ці пойдуць яны, і ці скажуць табе: “Вось мы!” Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці можаш пасылаць маланкі, і ці пойдуць яны і ці скажуць табе: вось мы? |
І ў адказ Ілля сказаў кіраўніку пяцідзесяці: «Калі я чалавек Божы, хай сыдзе агонь з неба і спаліць цябе разам з тваімі пяццюдзесяццю!» І сышоў агонь з неба, і спаліў яго разам з яго пяццюдзесяццю.
Вось, агонь сышоў з неба і спаліў абодвух папярэдніх кіраўнікоў пяцідзесяці разам з папярэднімі пяццюдзесяццю, якія з імі былі; але цяпер прашу, каб злітаваўся ты над душою маёю».
Сказаў Майсей: «Калі я выйду з горада, выцягну далоні мае да Госпада; і спыняцца грымоты, і граду не будзе, каб ведаў ты, што Госпадава зямля.
Прытым пачуў я голас Госпадаў, Які казаў: «Каго маю паслаць? Ды хто ад нас пойдзе?» А я адказаў: «Вось я, пашлі мяне».
«Мяне знайшлі тыя, што не шукалі Мяне; адшукалі Мяне тыя, якія не пыталіся пра Мяне. Я сказаў: “Вось жа Я, вось жа Я!” да народа, які не прызываў імя Маё.
І пачаўся супраць Госпада шум народа, што быццам пакутаваў ад вялікага гора. Калі пачуў гэта Госпад, разгневаўся, і ўзгарэўся на іх, як агонь, гнеў Госпада, і знішчыў крайнюю частку лагера.
Затым агонь, выйшаўшы ад Госпада, спаліў дзвесце пяцьдзесят чалавек, якія неслі кадзіла.