І зноў Абрагам прамовіў у адказ: «Вось жа, пачаў я прамаўляць да Госпада майго, хоць я пыл і парахня.
ЁВА 30:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кінуў Ён мяне ў балота, і стаўся я падобны да пылу і попелу. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён кінуў мяне ў балота, і я стаўся падобны да пылу і попелу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён кінуў мяне ў бруд, і я зрабіўся, як пыл і попел. |
І зноў Абрагам прамовіў у адказ: «Вось жа, пачаў я прамаўляць да Госпада майго, хоць я пыл і парахня.
А я — малітву маю да Цябе, Госпадзе, у час спагаднасці Тваёй, Божа. У бязмежжы міласэрнасці Тваёй выслухай мяне, у праўдзе збаўлення Твайго.
І ўзялі яны Ярэмію, і ўкінулі яго ў яму Мэльхія, сына цара, якая знаходзілася на вартавым панадворку. І спусцілі Ярэмію на вяроўках. І не было ў яме вады, адно балота; і, такім чынам, трапіў Ярэмія ў бруд.