ЁВА 13:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ты сурова абыходзішся з лістком, што сарваны ветрам, і пераследуеш сухую саломінку. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці Ты пужаеш лісток, які [ветрам] сарваны, і гонішся за сухой саломай? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці не сарваную лісьцінку Ты расьціраеш і ці ня сухую саломіну перасьледуеш? |
Будуць шумець народы, як шум хвалістых водаў, і пасварыцца на яго Госпад, і ўцячэ далёка, і панясецца ён, як пыл горны ад ветру ды як віхура ў час навальніцы.
А тым, якія з вас застануцца, Я папушчу страх у сэрцы іх у зямлі варожай. Будзе палохаць іх шум лятучага ліста так, што будуць уцякаць, як ад меча, і, хоць ніхто не будзе за імі гнацца, упадуць.
Трысціны надламанай не зломіць і льну тлеючага не патушыць, аж пакуль давядзе суд да перамогі,
Як і ў старадаўняй прыказцы гаворыцца: “Ад бязбожнікаў бязбожнасць паходзіць” — а рука мая не звернецца супраць цябе.