Рукі Твае зрабілі мяне і ўфармавалі мяне ўсяго цалкам, і так раптоўна Ты губіш мяне?
ЁВА 13:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто ёсць, хто б паспрачаўся са мной? Тады я замаўчу і скончу жыццё. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто будзе судзіцца са мной? Тады я змоўкну, і [гатовы] памерці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто здольны аспрэчыць мяне? Бо я неўзабаве замоўкну і выпушчу дух. |
Рукі Твае зрабілі мяне і ўфармавалі мяне ўсяго цалкам, і так раптоўна Ты губіш мяне?
Калі ж маеш, што сказаць, адкажы мне, гавары, бо хачу, каб ты аказаўся справядлівым.
Таму і я не буду шкадаваць вуснаў маіх, буду прамаўляць у трывозе духу майго, буду гаварыць з горыччу душы маёй.
Чаму ж Ты не адпускаеш граху майго і чаму не здымаеш правіннасці маёй? Вось, цяпер я засну ў парахне; і калі назаўтра будзеш шукаць мяне, то не будзе мяне!»
Вось жа, Госпад Бог — Успаможца мой, ці ёсць такі, хто б асудзіў мяне? Усе, вось, яны сатруцца, быццам адзенне, моль сточыць іх.
І сказаў я: “Не буду Яго ўзгадваць і не буду болей гаварыць у імя Яго!” Але тады ўзняўся ў сэрцы маім як бы агонь пякучы, замкнуты ў касцях маіх, дык я змучыўся і не мог вынесці яго.