Памаўчыце крыху, каб я гаварыў, і хай што-колечы на мяне прыйдзе.
Памаўчыце крыху, а я буду гаварыць, і няхай што заўгодна прыйдзе на мяне.
Замоўкніце перад мною, і я буду гаварыць, што б ні напаткала мяне.
Абцяжарвае душу маю жыццё маё, распачну я прамову маю супраць сябе і буду гаварыць у горычы душы маёй!
Меркаванні вашы — гэта выслоўі з попелу; браня ваша — браня гліняная.
Хоць бы вы памаўчалі, каб было гэта вам [залічана] за мудрасць!
Цярпліва выслухайце мяне, а я буду гаварыць; і пасля слоў маіх будзеце смяяцца.
Таму і я не буду шкадаваць вуснаў маіх, буду прамаўляць у трывозе духу майго, буду гаварыць з горыччу душы маёй.