Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЭКЛЕЗІЯСТА 12:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Наймарнейшая марнасьць, сказаў Эклезіяст, усё - марнасьць!

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Марнасьць марнасьцяў, сказаў Эклезіяст, усё — марнасьць.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Марнасць з марнасцей, — кажа Эклезіяст, — ды ўсё марнасць.

Глядзіце раздзел



ЭКЛЕЗІЯСТА 12:8
10 Крыжаваныя спасылкі  

Душа мая да Цябе прыляпілася; правіца Твая трымае мяне.


Слова Эклезіяста, сына Давідавага, цара ў Ерусаліме.


Я, Эклезіяст, быў царом над Ізраілем у Ерусаліме.


Я ўсе дзеі пабачыў, якія пад сонцам чыняцца, і вось, усё - марнасьць і пагоня за ветрам!


І паклаў я на сэрца помысел мой, каб мудрасьць уведаць, спасьцігнуць шаленства і неразумнасьць; спазнаў, што і гэта - пагоня за ветрам.


Пустая марнасьць сказаў Эклезіяст, пустая марнасьць, - усё марнасьць!


І зьненавідзеў жыцьцё я: бо апрыкралі мне ўсе ўчынкі, якія пад сонцам зьдзяйсьняюцца; бо ўсё - пустая марнасьць і пагоня за ветрам!


І зноў я пабачыў, што ўсякая праца і посьпех усякі ў справах узаемную зайздрасьць паміж людзьмі спрычыняюць. І гэта - марнасьць і пагоня за ветрам!


Бо хто ведае, што чалавеку добра ў жыцьці, у безьлічы дзён марнага веку яго, якія праходзяць, бы цень? І хто чалавеку скажа, што будзе пад сонцам пасьля яго?


Чалавек ня мае ўлады над духам, каб дух утрымаць, і няма ў яго ўлады над сьмертнай часінай, і няма збавеньня ў гэтым змаганьні, і не ўратуе бязбожнасьць бязбожніка.