Кіроўцу хору. Псальма Давідава. Сказаў шаленец у сэрцы сваім: няма Бога. Яны разбэсьціліся, нарабілі брыдоты ўсялякай: няма дабрадзейных.
ПЛАЧ 5:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дзеля чаго зусім забываеш нас, пакідаеш на доўгі час? Біблія (пераклад А.Бокуна) Чаму Ты забыўся на нас назаўсёды, пакінуў нас на доўгія дні? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Чаму навек хочаш пра нас забыцца, чаму на доўгія дні Ты нас пакідаеш? |
Кіроўцу хору. Псальма Давідава. Сказаў шаленец у сэрцы сваім: няма Бога. Яны разбэсьціліся, нарабілі брыдоты ўсялякай: няма дабрадзейных.
Гасподзь глянуў зь нябёсаў на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць той, хто разумее, хто шукае Бога.
На сьценах тваіх, Ерусаліме, я паставіў вартаўнікоў, якія ня змоўкнуць ні ўдзень, ні ўначы. О вы, хто нагадвае пра Госпада! - не змаўкайце,
Навошта Ты - як чалавек зьдзіваваны, як дужы, як той, што ня мае сілы выратаваць? І аднак жа Ты, Госпадзе, сярод нас, і Тваё імя названа над намі; не пакідай нас.