Заўтра ў гэты час я прышлю слугаў маіх да цябе, і яны перашукаюць дом твой, і дамы слугаў тваіх, і ўсё, чаго зажадаюць вочы іхнія, возьмуць яны ў рукі свае і забяруць”».
3 ЦАРСТВАЎ 20:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І склікаў валадар Ізраіля ўсіх старшыняў зямлі, і сказаў: «Заўважце і паглядзіце, што ён шукае ліха, бо ён паслаў да мяне па жонак маіх, па сыноў маіх, па срэбра маё і золата маё, і я не адмовіў яму». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І склікаў цар Ізраільскі ўсіх старэйшынаў зямлі і сказаў: прыкмячайце і глядзеце, ён намышляе ліхое; калі ён прысылаў да мяне па жонак маіх, і сыноў маіх, і срэбра маё і золата маё, я яму не адмовіў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І склікаў цар Ізраэльскі ўсіх старэйшын зямлі і сказаў: «Заўважце і паглядзіце, як ён наладжвае нам засаду, бо ён паслаў да мяне па жонак маіх, па сыноў, па срэбра і па золата, — і я не адмовіў яму». |
Заўтра ў гэты час я прышлю слугаў маіх да цябе, і яны перашукаюць дом твой, і дамы слугаў тваіх, і ўсё, чаго зажадаюць вочы іхнія, возьмуць яны ў рукі свае і забяруць”».
І напісала яна лісты ў імя Ахава, і запячатала іх пячаткай ягонай, і паслала лісты старшыням і магнатам, якія жылі з Наботам у горадзе ягоным.
Тады сабраў Салямон старшыняў Ізраіля, усіх князёў пакаленьняў, усіх начальнікаў [дамоў] бацькоў сыноў Ізраіля да валадара Салямона ў Ерусалім, каб перанесьці Каўчэг Запавету ГОСПАДА з гораду Давіда, з Сыёну.
І сталася, калі валадар Ізраіля прачытаў ліст гэты, ён разьдзёр шаты свае і сказаў: «Ці ж я — Бог, каб забіваць і вяртаць жыцьцё, што ён прысылае да мяне, каб я аздаравіў чалавека ад праказы ягонай? Падумайце і паглядзіце, ці ён не зачэпкі шукае супраць мяне?»
І сабраў Давід у Ерусалім усіх князёў Ізраіля, князёў каленаў і начальнікаў харугваў, якія служылі валадару, і начальнікаў над тысячамі, і начальнікаў над сотнямі, і князёў над усёй маёмасьцю, і над статкамі валадара, і над сынамі ягонымі разам з урадоўцамі і мужнымі [ваярамі], і ўсімі ваярамі магутнымі.
Словы вуснаў ягоных — злачынства і падступнасьць, ён не захацеў разумець, каб рабіць добрае.
Хто імкнецца да дабра, той шукае зычлівасьці, а хто шукае зла, да таго яно прыйдзе.
І сэрцы абодвух гэтых валадароў будуць рабіць ліха, і яны будуць гаварыць хлусьню за адным сталом, і ня будуць мець посьпеху, бо яшчэ не канец вызначанаму часу.