І сказаў Урыя Давіду: «Каўчэг, Ізраіль і Юда жывуць у буданах, і гаспадар мой Ёаў, і слугі гаспадара майго разлажыліся табарам на абліччы поля, а я пайду ў дом свой есьці і піць, і спаць з жонкай? Як жывы ты і як жывая душа твая, гэтага я не зраблю»
2 ЦАРСТВАЎ 7:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў валадар прароку Натану: «Вось, я жыву ў доме кедровым, а Каўчэг Божы знаходзіцца ў намёце». Біблія (пераклад В. Сёмухі) тады сказаў цар прароку Натану: вось, я жыву ў доме кедровым, а каўчэг Божы пад намётам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) сказаў цар прароку Натану: «Ці не бачыш, што я жыву ў кедравым палацы, а каўчэг Божы знаходзіцца ў сярэдзіне палаткі?» |
І сказаў Урыя Давіду: «Каўчэг, Ізраіль і Юда жывуць у буданах, і гаспадар мой Ёаў, і слугі гаспадара майго разлажыліся табарам на абліччы поля, а я пайду ў дом свой есьці і піць, і спаць з жонкай? Як жывы ты і як жывая душа твая, гэтага я не зраблю»
І паслаў ГОСПАД Натана да Давіда, і ён прыйшоў да яго, і сказаў яму: «У адным горадзе жылі два чалавекі, адзін быў багаты, а другі — бедны.
І паслаў Хірам, валадар Тыру, пасланцоў да Давіда, і дрэва кедровае, і цесьляроў, і муляроў, каб пабудавалі дом Давіду.
І прынесьлі Каўчэг ГОСПАДА, і паставілі яго на месцы ягоным, на сярэдзіне намёту, які паставіў для яго Давід. І склаў Давід перад абліччам ГОСПАДА цэласпаленьні і ахвяры мірныя.
Але Цадок сьвятар, і Бэная, сын Егаяды, і Натан прарок, і Шымэй, і Рэй, і волаты Давіда не былі на баку Адоніі.
Азарыя, сын Натана, [быў] над намесьнікамі, Завуд, сын Натана, сьвятар, — сябрам валадара.
І паслаў Хірам, валадар Тыру, да Давіда паслоў, і дрэвы кедровыя, і муляроў, і цесьляроў, каб будаваць яму дом.
І прынесьлі Каўчэг Божы, і паставілі яго ў сярэдзіне Намёту, які Давід падрыхтаваў для яго, і склалі ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя перад абліччам Божым.
І сказаў Давід Салямону: «Сыне мой, я меў у сэрцы маім пабудаваць Дом для імя ГОСПАДА, Бога майго.
І справы Давіда валадара, першыя і апошнія, вось, яны запісаныя ў летапісах Самуэля, відушчага, і ў летапісах Натана, прарока, і ў летапісах Гада, відушчага,
Каўчэг Божы перанёс Давід з Кірыят-Ярыму на [месца], якое Давід падрыхтаваў для яго, бо ён паставіў для яго намёт у Ерусаліме.
І паставіў ён лявітаў у Доме ГОСПАДА з цымбаламі, псалтырамі і гусьлямі паводле загаду Давіда і Гада, відушчага валадара, і Натана прарока, бо з рукі ГОСПАДА загад гэты [быў паведамлены] праз рукі прарокаў Ягоных.
А рэшта дзеяньняў Салямона, першых і апошніх, вось, яны запісаныя ў дзеях Натана прарока, і ў прароцтве Ахіі з Шыло, і ў відзежах Іддо відушчага пра Ерабаама, сына Навата.
I ўнёс Каўчэг у Сялібу, і завесіў заслону, якая вісіць, і засланіў ёю Каўчэг Сьведчаньня, як загадаў ГОСПАД Майсею.