Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 12:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 І паслаў ГОСПАД Натана да Давіда, і ён прыйшоў да яго, і сказаў яму: «У адным горадзе жылі два чалавекі, адзін быў багаты, а другі — бедны.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 І паслаў Гасподзь Натана прарока да Давіда, і той прыйшоў да яго і сказаў яму: у адным горадзе былі два чалавекі, адзін багаты, а другі бедны;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 І паслаў Госпад Натана да Давіда. Ён, калі прыбыў да яго, сказаў яму: «У адным горадзе жылі два чалавекі, адзін быў багаты, а другі — бедны;

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 12:1
24 Крыжаваныя спасылкі  

І анёл ГОСПАДА прамовіў да Ільлі з Тэшбы: «Устань, і выйдзі насустрач пасланцам валадара Самарыі, і прамоў да іх: “Ці ж няма Бога ў Ізраіля, што вы ідзіцё пытацца ў Баал-Зэбуба, бога Экрону?


І сталася праз шмат дзён, у трэці год, было слова ГОСПАДА да Ільлі, кажучы: «Ідзі і зьявіся Ахаву, і Я дам дождж на аблічча зямлі».


І вось, прыйшоў чалавек Божы з Юды ў Бэтэль паводле слова ГОСПАДА, а Ерабаам стаяў пры ахвярніку, каб кадзіць.


Бо сьмерцю мы памром, і мы быццам вада, разьлітая на зямлі, якую немагчыма сабраць. Але Бог ня [хоча] загубіць душу, і Ён думае, каб ня быў на выгнаньні выгнанец.


І сказаў Давід пасланцу: «Так скажы Ёаву: “Няхай ня будзе ў вачах тваіх тое, што сталася, бо меч дасягае раз таго, другі раз іншага. Будзь мужны ў вайне супраць гораду і зьнішчы яго”. І ты падбадзёр яго».


Гэтымі ўсімі словамі і паводле ўсяго відзежу гэтага прамовіў Натан да Давіда.


Багаты меў вельмі шмат авечак і валоў.


Але Цадок сьвятар, і Бэная, сын Егаяды, і Натан прарок, і Шымэй, і Рэй, і волаты Давіда не былі на баку Адоніі.


І справы Давіда валадара, першыя і апошнія, вось, яны запісаныя ў летапісах Самуэля, відушчага, і ў летапісах Натана, прарока, і ў летапісах Гада, відушчага,


І прыйшоў Ісая прарок да валадара Эзэкіі і сказаў яму: «Што сказалі людзі гэтыя і адкуль яны прыйшлі да цябе?» І сказаў Эзэкія: «З зямлі далёкай яны прыйшлі да мяне, з Бабілону».


Азарыя, сын Натана, [быў] над намесьнікамі, Завуд, сын Натана, сьвятар, — сябрам валадара.


«Устань і выйдзі насустрач Ахаву, валадару Ізраіля, які ў Самарыі. Вось, ён у вінаградніку Набота, куды ён прыйшоў, каб узяць яго на ўласнасьць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы