2 ЛЕТАПІСАЎ 8:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўстанавіў ён паводле вызначэньня Давіда, бацькі свайго, чэргі сьвятароў для служэньня іхняга і лявітаў паводле абавязкаў іхніх, хваліць і паслугаваць пры сьвятарах, паводле парадку дня на кожны дзень, і прыдзьвернікаў паводле чаргі іхняй пры кожнай браме, бо такое прыказаньне Давіда, чалавека Божага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўстанавіў ён, паводле распараджэньня Давіда, бацькі свайго, чэргі сьвятароў па службе іхняй і лявітаў па вартах іхніх, каб яны славасловілі і служылі пры сьвятарах па статуце кожнага дня, і брамнікаў па чэргах іхніх, да кожнае брамы, бо такі быў тастамант Давіда, чалавека Божага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён таксама ўстанавіў па распараджэнні Давіда, бацькі свайго, абавязкі святароў у іх службе і левітаў у сваім парадку, каб спявалі пахвальныя гімны і служылі перад святарамі па рытуале кожнага дня; паставіў ён таксама прыдзверных па іх раздзяленні для кожнай брамы: так бо загадаў чалавек Божы — Давід. |
І вось, прыйшоў чалавек Божы з Юды ў Бэтэль паводле слова ГОСПАДА, а Ерабаам стаяў пры ахвярніку, каб кадзіць.
І [Давід] пакінуў там, перад Каўчэгам Запавету ГОСПАДА, Асафа і братоў ягоных, каб яны служылі перад Каўчэгам заўсёды, паводле патрэбы кожнага дня,
Пры іх Гэман і Едутун з трубамі і цымбаламі, каб граць, і з інструмэнтамі для сьпеваў Божых; а сыны Едутуна — пры браме.
І Давід стаў стары і насычаны днямі, і ён паставіў Салямона, сына свайго, за валадара над Ізраілем.
І падзяліў іх Давід і Цадок з сыноў Элеазара, і Ахімэлех з сыноў Ітамара, на чэргі іхнія паводле служэньня іхняга.
І аддзяліў Давід і князі войска на служэньне сыноў Асафа і Гэмана, і Едутуна, каб яны гралі на гусьлях, псалтырах і цымбалах. І быў лік мужоў пры працы гэтай у служэньні іхнім:
[І сказаў:] «Усё гэта запісанае з рукі ГОСПАДА. Ён даў мне зразумець усю працу паводле ўзору гэтага».
Яны былі прыдзьвернікамі з чатырох бакоў: з усходу, з захаду, з поўначы і з поўдня.
І паставіў ён прыдзьвернікаў каля брамаў Дому ГОСПАДА, каб не ўваходзіў ніхто нячысты.
Гэтую рэч маеце рабіць: траціна з вас, якія прыходзяць у суботу, са сьвятароў і лявітаў, [будзе] прыдзьвернікамі пры парогах [Дому Божага],
І паставіў ён лявітаў у Доме ГОСПАДА з цымбаламі, псалтырамі і гусьлямі паводле загаду Давіда і Гада, відушчага валадара, і Натана прарока, бо з рукі ГОСПАДА загад гэты [быў паведамлены] праз рукі прарокаў Ягоных.
І прызначыў Эзэкія чэргі сьвятароў і лявітаў паводле чэргаў іхніх, кожнага паводле служэньня ягонага, сьвятароў і лявітаў для цэласпаленьняў і для ахвяраў мірных, каб паслугавалі, славілі і хвалілі ў брамах табараў ГОСПАДА.
І было падрыхтавана служэньне. І сталі сьвятары на месцы свае, і лявіты — чэргамі сваімі, паводле загаду валадара.
І сьпевакі, сыны Асафа, былі на месцах сваіх паводле загаду Давіда і Асафа, і Гэмана, і Едутуна, відушчага валадара, і прыдзьвернікі [стаялі] ў кожнай браме. Не было патрэбы адыходзіць ім ад служэньня свайго, бо браты іхнія, лявіты, прыгатавалі ім.
І рыхтуючыся, падрыхтуйцеся па дамах бацькоў сваіх, па чэргах сваіх, паводле напісанага Давідам, валадаром Ізраіля, і паводле напісанага Салямонам, сынам ягоным;
І сталася, калі сьвятары выйшлі са сьвятыні, бо ўсе сьвятары, якія былі там, асьвяціліся, і не было патрэбы захоўваць чэргі.
І не адыходзілі ад прыказаньня валадара адносна сьвятароў і лявітаў у-ва ўсякай справе і адносна скарбонкі.
I паставілі сьвятароў паводле служэньняў іхніх, і лявітаў паводле чэргаў іхніх на служэньне [Дому] Божага, які ў Ерусаліме, паводле напісанага ў кнізе Майсея.
І галовамі лявітаў [былі]: Хашавія, Шэрэвія, Ешуа, сын Кадміэля, і браты іхнія, [якія стаялі] насупраць іх, каб выхваляць і дзякаваць [Богу], паводле загаду Давіда, чалавека Божага, чарга за чаргою.
Маттанія, Бакбукія, Абадыя, Мэшулям, Тальмон, Аккуў, прыдзьвернікі, вартавалі пры каморах каля брамаў.
і браты ягоныя: Шэмая, Азарэль, Мілалай, Гілалай, Маай, Нэтанэль, Юда, Ханані з музычнымі інструмэнтамі Давіда, чалавека Божага, і Эзра кніжнік [ішоў] перад імі.
Сталася ў дні Ірада, валадара Юдэйскага, [быў] сьвятар з Абіявае чаргі, на імя Захарыя, і жонка ягоная з дачок Аарона, і імя яе — Альжбета.
І, адставіўшы яго, паставіў ім за валадара Давіда, пра якога і сказаў, сьведчачы: “Знайшоў Я Давіда, сына Есэя, мужа паводле сэрца Майго, які выканае ўсю волю Маю”.
Бо Давід, паслужыўшы ў сваім пакаленьні намеру Божаму, памёр і далучыўся да бацькоў сваіх, і ўбачыў парахненьне,
Гэта дабраславенства, якім дабраславіў Майсей, чалавек Божы, сыноў Ізраіля перад сьмерцю сваёй.