2 КАРЫНФЯНАЎ 1:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Прызываю Бога ў сьведкі на душу маю, што, шкадуючы вас, я дагэтуль не прыйшоў у Карынт; Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бога заклікаю ў сьведкі на душу маю, што, шкадуючы вас, я дагэтуль ня прыходзіў у Карынф, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык прызываю ў сведку Бога і душу маю, што, шкадуючы вас, я дасюль не прыходзіў у Карынт |
А Крысп, начальнік сынагогі, паверыў у Госпада разам з усім домам сваім, і шмат Карыньцянаў, слухаючы, паверылі і былі ахрышчаныя.
Бо сьведка мне Бог, Якому служу духам маім у Эвангельлі Сына Яго, што несупынна ўзгадваю вас,
аддаць такога шатану на зьнішчэньне цела, каб дух быў збаўлены ў дзень Госпада Ісуса.
Павал, з волі Божай апостал Ісуса Хрыста, і Цімафей, брат, — царкве Божай, што ў Карыньце, з усімі сьвятымі, якія ў-ва ўсёй Ахаі:
А прашу [пра тое], каб мне, калі прыйду, ня быць адважным з той пэўнасьцю, з якою я думаю адважыцца супраць некаторых, што думаюць пра нас, быццам мы паводле цела ходзім.
Ёсьць праўда Хрыстовая ў-ва мне, што пахвала гэтая ня будзе забраная ў мяне ў краях Ахаі.
Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які дабраслаўлёны на вякі, ведае, што я не хлушу.
Бо баюся, каб, прыйшоўшы, не знайсьці мне вас такімі, якімі не хачу, і каб вам не знайсьці мяне такім, якім ня хочаце; каб не было сварак, зайздрасьці, ярасьці, сварлівасьці, абмаўляньняў, нагавораў, пыхі, бязладзьдзя,
Дзеля гэтага я і пішу гэтае, адсутны, каб, прысутны, ня дзейнічаў сувора паводле ўлады, якую даў мне Госпад на збудаваньне, а не на руйнаваньне.
Я раней казаў і папярэджваю, як прысутны ў вас другі раз, і цяпер, адсутны, пішу да тых, якія раней зграшылі, і ўсіх іншых, што, калі зноў прыйду, ня буду шкадаваць.
у чысьціні, у веданьні, у доўгацярплівасьці, у ласкавасьці, у Духу Сьвятым, у любові некрывадушнай,
Бо ніколі не было ў нас словаў лісьлівых, як ведаеце, ані думак хцівых, Бог — сьведка!