1 ЦАРСТВАЎ 15:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Саўл Самуэлю: «Я паслухаў голас ГОСПАДА, і пайшоў у дарогу, у якую паслаў мяне ГОСПАД. І я прывёў Агага, валадара Амалекскага, і Амалека вынішчыў закляцьцем. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Саўл Самуілу: я паслухаўся голасу Госпада і пайшоў у дарогу, куды паслаў мяне Гасподзь, і прывёў Агага, цара Амалікіцкага, а Амаліка зьнішчыў; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Саўл Самуэлю: «А я паслухаў голас Госпада, і хадзіў дарогаю, па якой паслаў мяне Госпад; і прывёў я Агага, цара амалекскага, і Амалека вынішчыў. |
Фарысэй, стаўшы, гэтак маліўся за сябе: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі: рабаўнікі, няправеднікі, чужаложнікі, або як гэты мытнік.
Бо, не разумеючы праведнасьці Божае і шукаючы паставіць сваю праведнасьць, яны не падпарадкаваліся праведнасьці Божай.
І прыйшоў Самуэль да Саўла, і сказаў яму Саўл: «Няхай дабраславіць цябе ГОСПАД. Я выканаў слова ГОСПАДА».
І цяпер ідзі, і пабі Амалека, і палажы закляцьце на ўсё, што ён мае. Не шкадуй яго, але забівай ад мужчыны аж да жанчыны, ад малога аж да немаўляці, валоў і авечак, вярблюдаў і аслоў».
І схапіў ён Агага, валадара Амалекскага, жывога, а ўвесь народ пабіў вострывам мяча, палажыўшы закляцьце.
бо ты ня слухаў голас ГОСПАДА, і ня зьдзейсьніў яраснага гневу Ягонага на Амалека. Таму вось гэта ўчыніў табе ГОСПАД сёньня.