І няхай будзе сэрца вашае шчырым з ГОСПАДАМ, Богам нашым, каб вы хадзілі паводле пастановаў Ягоных і захоўвалі прыказаньні Ягоныя, як [гэта ёсьць] сёньня».
1 ЛЕТАПІСАЎ 29:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І радаваўся народ з дабраахвотных дароў, бо са шчырым сэрцам яны давалі дары ГОСПАДУ; і таксама валадар радаваўся радасьцю вялікай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І радаваўся народ руплівасьці іх, бо яны ад усяго сэрца ахвяравалі Госпаду, таксама і цар Давід вельмі радаваўся. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык цешыўся народ дзеля ахвотнага сэрца тых, што ўсім сэрцам ускладалі ахвяру Госпаду; але і Давід цар быў перапоўнены вялікаю радасцю. |
І няхай будзе сэрца вашае шчырым з ГОСПАДАМ, Богам нашым, каб вы хадзілі паводле пастановаў Ягоных і захоўвалі прыказаньні Ягоныя, як [гэта ёсьць] сёньня».
І сказаў Ёаш сьвятарам: «Усё срэбра пасьвячонае, якое прыносяць у Дом ГОСПАДА срэбра тых, што прыходзяць, і срэбра [выкупу] за душу, і срэбра, якое паводле рашэньня сэрца свайго прыносяць у Дом ГОСПАДА,
І дабраславіў Давід ГОСПАДА перад вачыма ўсёй царквы, і сказаў Давід: «Дабраслаўлёны Ты, ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, бацькі нашага, ад веку і на вякі!
І я ведаю, Божа мой, што Ты выспрабоўваеш сэрца, і шчырасьць даспадобы Табе. І я ў шчырасьці сэрца майго ахвотна прынёс у дар усё гэта. І цяпер я бачу з радасьцю народ Твой, які знаходзіцца тут і дабраахвотна прыносіць дары Табе.
і пры руцэ ягонай Амасія, сын Зіхры, які прысьвяціў сябе ГОСПАДУ, і з ім дзьвесьце тысячаў ваяроў мужных.
І радаваліся ўсе князі і ўвесь народ, і прыносілі, і кідалі ў скрыню, аж пакуль напоўнілі.
І прыйшлі Эзэкія і князі, і ўбачылі купы гэтыя, і дабраславілі ГОСПАДА і народ Ягоны, Ізраіля.
І ўсе тыя, што жылі навокал, умацоўвалі рукі іхнія начыньнямі са срэбра, золатам, маёмасьцю, быдлам і каштоўнасьцямі, апрача дароў дабраахвотных.
Народ твой у дзень магутнасьці тваёй ахвотна зьбярэцца ў аздобе сьвятой; як раса з улоньня сьвітаньня будзе маладосьць твая.
Кожны мужчына і жанчына з сыноў Ізраіля, якіх заахвочвала сэрца іхняе прынесьці на ўсялякую работу, якую ГОСПАД загадаў зрабіць рукою Майсея, прыносілі дабраахвотна для ГОСПАДА.
І, прыйшоўшы дадому, склікае сяброў і суседзяў, кажучы ім: “Цешцеся са мною, бо я знайшоў маю згубленую авечку”.
Бо, калі была раней ахвота, яна адпаведная паводле таго, як хто мае, а не паводле таго, як ня мае.
Так што, браты мае ўлюбёныя і пажаданыя, радасьць і вянок мой, стойце так у Госпадзе, улюбёныя.
Я вельмі ўзрадаваўся ў Госпадзе, што вы ўжо зноў ажывіліся, каб думаць пра мяне, як і раней думалі, ды ня мелі нагоды.
Сэрца маё [зьвяртаецца] да князёў Ізраіля, якія дабраахвотна ахвяраваліся за народ, дабраславіце ГОСПАДА!