Ці ж сапраўды Бог будзе жыць на зямлі? Вось, неба і нябёсы нябёсаў ня могуць ахапіць Цябе. Што ж тады Дом гэты, які я пабудаваў?
ЭЗДРЫ 1:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Гэтак кажа Кір, валадар Пэрсаў: “Усе валадарствы зямлі даў мне ГОСПАД, Бог нябесны. І Ён загадаў мне пабудаваць Дом Яму ў Ерусаліме, які ў Юдэі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) так кажа Кір, цар Персідскі: усе царствы зямлі даў мне Гасподзь Бог нябесны, і Ён загадаў мне пабудаваць Яму дом у Ерусаліме, што ў Юдэі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Вось што кажа Кір: “Усе царствы зямлі даў мне Госпад, Бог нябесны, і Ён загадаў мне пабудаваць дом Яму ў Ерузаліме, што ў Юдэі. |
Ці ж сапраўды Бог будзе жыць на зямлі? Вось, неба і нябёсы нябёсаў ня могуць ахапіць Цябе. Што ж тады Дом гэты, які я пабудаваў?
І сказаў Хурам: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Ізраіля, Які ўчыніў неба і зямлю, Які даў Давіду валадару сына мудрага, які мае розум і веданьне, які пабудуе Дом ГОСПАДУ і дом для валадарства свайго.
І паўсталі начальнікі родаў Юды і Бэн’яміна, і сьвятары, і лявіты, і кожны, у якога дух узрушыў Бог, каб ісьці будаваць Дом ГОСПАДА, які ў Ерусаліме.
І далі яны срэбра мулярам і цесьлярам, і ежу, і пітво, і алей для Сідонцаў і Тырыянаў, каб прывезьлі дрэвы кедровыя з Лібану да мора Яфскага з дазволу Кіра, валадара Пэрсаў.
І сказаў ім Зэрубабэль і Ешуа, і іншыя галовы [дамоў] бацькоў Ізраіля: «Не будаваць вам і нам [разам] Дом Богу нашаму. Мы адны будзем будаваць для ГОСПАДА, Бога Ізраіля, як загадаў нам Кір, валадар Пэрсаў».
і сказаў яму: "Вазьмі гэтае начыньне і ідзі, занясі яго ў сьвятыню, якая ў Ерусаліме, і няхай Дом Божы будзе адбудаваны на месцы сваім".
каб яны ахвяроўвалі ахвяры, прыемныя Богу нябеснаму, і маліліся за жыцьцё валадара і сыноў ягоных.
У першы год валадара Кіра, валадар Кір даў загад пра Дом Божы ў Ерусаліме: “Няхай будзе адбудаваны Дом на тым месцы, дзе ахвяроўваюць ахвяры, і няхай падмуркі ягоныя будуць захаваныя. Вышыня ягоная — шэсьцьдзясят локцяў, шырыня ягоная — шэсьцьдзясят локцяў.
«Артаксэркс, валадар валадароў, — Эзры сьвятару, кніжніку Закону Бога нябеснага і гэтак далей.
І сталася, калі я пачуў словы гэтыя, я сеў, і плакаў, і быў у жалобе [некалькі дзён], і посьціў, і маліўся перад абліччам Бога нябеснага.
І я сказаў: «Прашу Цябе, ГОСПАДЗЕ, Божа нябесны, Бог вялікі і страшны, Які захоўвае запавет і міласэрнасьць для тых, якія любяць Цябе і захоўваюць прыказаньні Твае!
Хто абудзіў праведніка з усходу, паклікаў ногі ягоныя [ісьці], перад абліччам ягоным перамог народы і падпарадкаваў валадароў? Меч ягоны сьцірае іх у парахно, лук ягоны разносіць іх, як салому.
Я сьцьвярджаю слова слугі Майго, і выконваю раду пасланцоў Маіх. Я кажу Ерусаліму: “Ты будзеш заселены!”, і гарадам Юды: “Вы будзеце адбудаваныя, і руіны вашыя Я аднаўлю”.
Я кажу пра Кіра: “Пастыр Мой”, і ён выканае ўсю волю Маю і скажа Ерусаліму: “Ты будзеш адбудаваны!”, а сьвятыні: “Ты будзеш закладзена!”»
Гэта кажа ГОСПАД да памазанца Свайго Кіра: «Я моцна трымаю цябе за правую руку тваю, каб скарыць перад абліччам тваім народы і зьняць паясы са сьцёгнаў валадароў, каб адчыніць перад абліччам тваім дзьверы і каб брамы не былі зачынены.
Гэта кажа ГОСПАД: «Неба — пасад Мой, а зямля — падножжа ног Маіх. Які [павінен быць] дом, што вы пабудуеце Мне, і якое месца супачынку Майго?»
Вось так кажыце ім: “Богі, якія не стварылі неба і зямлю, зьнікнуць з зямлі і з-пад неба гэтага”.
"Я ўчыніў зямлю, чалавека і жывёлу, якія на абліччы зямлі, сілай Маёй вялікай і рамяном Маім узьнятым; і Я даю яе таму, хто правы ў вачах Маіх.
Бо гэта кажа ГОСПАД. Калі споўніцца для Бабілону семдзясят гадоў, Я наведаю вас і зьдзейсьню для вас добрае слова Маё, каб вярнуць вас на месца гэтае.
І Ён зьмяняе часы і поры, Ён скідае валадароў і ставіць валадароў, дае мудрасьць мудрым і веданьне тым, якія маюць розум.
Але ёсьць Бог у небе, Які выяўляе таямніцы, і Ён паведамляе валадару Навухаданосару, што мае быць у канцы дзён. Сон твой і відзеж галавы тваёй на ложку тваім гэткія.
і ўсе жыхары зямлі нічога ня значаць, а Ён дзейнічае паводле волі Сваёй сярод войска нябеснага і сярод жыхароў зямлі; і ніхто ня можа стрымаць руку Ягоную і сказаць Яму: “Што Ты робіш?”
І ты падняўся супраць Госпада Нябеснага, і начыньні Дому Ягонага прынесьлі да цябе, і ты, і магнаты твае, і жонкі твае, і наложніцы твае пілі віно з іх, і ты ўслаўляў багоў срэбных і залатых, мядзяных, жалезных, драўляных і каменных, якія ня бачаць і ня чуюць, і ня ведаюць, а Бога, у руцэ Якога дыханьне тваё і ў Якога ўсе шляхі твае, ты не праславіў.
Тады Дарый валадар напісаў усім народам, плямёнам і мовам, якія жылі на ўсёй зямлі: «Супакой ваш няхай памножыцца!
І ён сказаў ім: «Я — Гебрай, і я баюся ГОСПАДА, Бога нябёсаў, Які ўчыніў мора і сухазем’е».