СУДЗЬДЗЯЎ 8:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ён ім: «Ня буду я валадарыць над вамі, і ня будзе валадарыць над вамі сын мой, але будзе валадарыць над вамі ГОСПАД». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гедэон сказаў ім: ні я ня буду валодаць вамі, ні мой сын ня будзе валодаць вамі; Гасподзь хай валодае вамі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кажа ён ім: «Не буду валадарыць я над вамі, і не будзе валадарыць над вамі мой сын, але будзе валадарыць Госпад». |
Бо ГОСПАД — Судзьдзя наш, ГОСПАД — Заканадаўца наш, ГОСПАД — Валадар наш; Ён збавіць нас.
Мы сталіся як тыя, над якімі Ты ад вякоў не панаваў, і [як тыя], над якімі ня клікалі імя Тваё.
не таму, што мы пануем над вераю вашай, але мы супрацоўнікі ў радасьці вашай, бо ў веры вы стаіцё.
І гаварылі народ і князі Гілеадзкія адзін аднаму: «Хто першы пачне ваяваць супраць сыноў Амона, той будзе правадыром для ўсіх жыхароў Гілеаду».
Калі ГОСПАД даваў ім судзьдзяў, ГОСПАД быў з судзьдзёю і ратаваў іх ад рук ворагаў іхніх у-ва ўсе дні судзьдзі, бо ГОСПАД літаваўся над імі, калі яны стагналі ад тых, што іх уціскалі і перасьледавалі.
І сказалі Ізраільцяне Гідэону: «Валадар над намі ты, і сын твой, і ўнук твой, бо ты вызваліў нас з рук Мадыянцаў».
А вы сёньня адкінулі Бога вашага, Які ратаваў вас ад усялякіх бедаў і трывогаў вашых, і сказалі: "Пастаў над намі валадара!"” Дык цяпер станьце перад абліччам ГОСПАДА паводле каленаў вашых і тысячаў вашых».
Калі вы ўбачылі, што Нахаш, валадар сыноў Амона, прыйшоў да вас, вы сказалі мне: “Ня [будзе так], але пастаў валадара над намі!” Але ж ГОСПАД, Бог ваш, — Валадар ваш.