РЫМЛЯНАЎ 11:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) бо, можа, збуджу руплівасьць у маіх паводле цела і ці ня збаўлю некаторых з іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) ці не абуджу руплівасьць у братах маіх па плоці і ці не ўратую некаторых зь іх? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо, можа, як-небудзь паклічу да руплівасці кроўных маіх і хоць некаторых прывяду да збаўлення. |
І паслаў валадар Давід да Цадока і Абіятара, святароў, кажучы: «Прамаўляйце да старшыняў Юды, кажучы: “Чаму вы марудзіце, каб вярнуць валадара ў дом ягоны? Слова ўсяго Ізраіля дайшло ўжо да валадара, у дом ягоны.
Але кажу: Ці ж Ізраіль ня ведаў? Першы Майсей кажа: «Я збуджу ў вас рупнасьць праз [тых, хто] не народ, праз народ, які ня цяміць, раздражню вас».
Дык кажу: Няўжо яны спатыкнуліся, каб упасьці? Няхай ня станецца. Але праступак іхні — збаўленьне паганам, каб збудзіць у іх рупнасьць.
бо я хацеў бы сам быць адлучаным ад Хрыста за братоў маіх, родных мне паводле цела,
Бо калі сьвет праз мудрасьць не пазнаў Бога ў мудрасьці Божай, спадабалася Богу праз глупства пропаведзі збавіць тых, якія вераць.
як і я дагаджаю ўсім у-ва ўсім, шукаючы не для сябе карысьці, але для многіх, каб яны былі збаўленыя.
Бо з чаго ты ведаеш, жонка, ці ня збавіш мужа? Або ты, муж, з чаго ведаеш, ці ня збавіш жонку?
Вернае слова і ўсякага прыняцьця вартае, што Хрыстос Ісус прыйшоў у сьвет збавіць грэшнікаў, з якіх я — першы.
Захоўвай сябе і вучэньне, трывай у гэтым, бо, гэтак робячы, і сябе збавіш, і тых, якія слухаюць цябе.
Які збавіў нас і паклікаў пакліканьнем сьвятым, не паводле ўчынкаў нашых, але паводле вызначэньня Свайго і ласкі, дадзенае нам у Хрысьце Ісусе перад вечнымі часамі,
Дзеля гэтага я ўсё трываю дзеля выбраных, каб і яны дасягнулі збаўленьня, што ў Хрысьце Ісусе, з вечнаю славаю.
Ён збавіў нас ня дзеля ўчынкаў праведнасьці, якія мы ўчынілі, але паводле літасьці Сваёй, праз лазьню адраджэньня і абнаўленьня Духам Сьвятым,
Ці ня ўсе яны — паслугавальныя духі, якія пасланыя на служэньне дзеля тых, якія маюць успадкаеміць збаўленьне?
як мы ўцячэм, калі занядбалі такое вялікае збаўленьне, якое спачатку было сказанае Госпадам, зацьверджана ў нас ад тых, якія чулі,
няхай ведае, што той, які навярнуў грэшніка з памылковага шляху ягонага, збавіць душу [ягоную] ад сьмерці і прыкрые мноства грахоў.