А Давід і ўвесь дом Ізраіля гралі перад ГОСПАДАМ на інструмэнтах з дрэва кіпарысавага, на гусьлях, псалтырах, бубнах, пішчалках і цымбалах.
ПСАЛТЫР 43:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) каб я прыйшоў да ахвярніка Божага, да Бога радасьці і пацяшэньня майго, і на гусьлях буду славіць Цябе, Божа, мой Божа! Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо ня мечам сваім яны зямлю набылі, і ня іхняя мышца іх выратавала, а Твая правіца і мышца Твая і сьвятло аблічча Твайго; бо дабраволіў ім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пайду я да ахвярніка Божага, да Бога весялосці ў радасці маёй. І буду вызнаваць Цябе на гуслях, Божа, Божа мой! |
А Давід і ўвесь дом Ізраіля гралі перад ГОСПАДАМ на інструмэнтах з дрэва кіпарысавага, на гусьлях, псалтырах, бубнах, пішчалках і цымбалах.
Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты трывожышся? Спадзявайся на Бога, бо яшчэ будзеш славіць Яго, збаўленьне аблічча майго і Бога майго.
Умацаванае сэрца маё, Божа, умацаванае сэрца маё, буду сьпяваць і выслаўляць [Цябе].
Божа! Ты — Бог мой! Цябе я шукаю, Цябе прагне душа мая, па Табе тужыць цела маё ў сухой і спрагнёнай зямлі, на бязводзьдзі.
Я цешуся ў ГОСПАДЗЕ, душа мая радуецца ў Богу маім, бо Ён апрануў мяне ў шаты збаўленьня і накінуў на мяне плашч праведнасьці, як на жаніха, усклаў дыядэму, і як нявесту, аздобіў упрыгожваньнямі.
І Я правяду гэтую трэцюю [частку] праз агонь, і ачышчу іх, як ачышчаюць срэбра, і выспрабую іх, як выпрабоўваюць золата. Ён будзе клікаць імя Маё, і Я адкажу яму і скажу: «Гэта народ Мой», і ён скажа: «ГОСПАД — [гэта] Бог мой!»
І ня толькі [гэтае], але таксама хвалімся Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз Якога мы атрымалі цяпер прымірэньне.
І калі ўзяў Ён кнігу, чатыры жывёлы і дваццаць чатыры старосты ўпалі прад Ягнём, маючы кожны гусьлі і чары залатыя, поўныя фіміяму, які ёсьць малітвы сьвятых,