Высахла як чарапок сіла мая, язык мой прыліп да паднябеньня майго, і ў пыл сьмерці Ты кідаеш мяне.
ПСАЛТЫР 38:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сэрца маё трапечацца; пакінула мяне сіла мая, і сьвятло вачэй маіх — няма яго ў мяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ухілі ад мяне ўразы Твае; я зьнікаю ад удару пагібельнай рукі Тваёй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Затрапяталася сэрца маё, пакінула мяне сіла мая; святло вачэй маіх — і таго няма са мною. |
Высахла як чарапок сіла мая, язык мой прыліп да паднябеньня майго, і ў пыл сьмерці Ты кідаеш мяне.
Бо зьнікае ў смутку жыцьцё маё, і гады мае — ва ўздыханьні. Спатыкнулася ў беззаконьні маім сіла мая, і высахлі косткі мае.
Але Ён узяў на Сябе немачы нашыя і панёс хваробы нашыя, а мы ўважалі Яго за асуджанага, за пакаранага Богам і прыніжанага.
Пасьля вязьніцы і суду Ён быў забраны, і пра паходжаньне Ягонае хто раскажа? Бо Ён быў вырваны з зямлі жывых, за правіны народу Майго быў пакараны.
А гэта ўсё сталася, каб споўніліся Пісаньні прарокаў». Тады ўсе вучні, пакінуўшы Яго, паўцякалі.
Схапіўшы Яго, яны павялі [Яго], і прыйшлі ў дом першасьвятара. А Пётар ішоў за Ім здалёк.
А ўсе знаёмыя з Ім і жанчыны, якія ішлі за Ім з Галілеі, стаялі здалёк, гледзячы на гэта.
Вось, прыходзіць гадзіна, і ўжо прыйшла, калі вы расьсеецеся кожны ў свой бок і пакінеце Мяне аднаго. Але Я не адзін, бо Айцец са Мною.