І маліўся Элісэй, і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, адкрый вочы ягоныя, і ён убачыць». І адкрыў ГОСПАД вочы юнаку, і ён убачыў, і вось, гара поўная коней і калясьніцаў вогненных вакол Элісэя.
ПСАЛТЫР 125:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Горы вакол Ерусаліму, а ГОСПАД — вакол народу Свайго ад сёньня і на вякі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады вусны нашы былі поўныя весялосьці, і язык наш - сьпяваў; тады між народамі казалі: «вялікае стварыў Гасподзь над імі!». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ерузалім, горы каля яго, а Госпад — каля народа Свайго ад гэтага часу і навечна. |
І маліўся Элісэй, і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, адкрый вочы ягоныя, і ён убачыць». І адкрыў ГОСПАД вочы юнаку, і ён убачыў, і вось, гара поўная коней і калясьніцаў вогненных вакол Элісэя.
І створыць ГОСПАД на ўсім абшары гары Сыён і на месцы сходу воблака ўдзень, а дым і бляск полымя агню — уначы, бо над усім будзе слава [Госпада] як заслона,
Ня верылі валадары зямныя і ўсе жыхары сусьвету, што прыгнятальнік і вораг увойдзе ў брамы Ерусаліму.
І Я буду для яго, кажа ГОСПАД, вогненным мурам вакол [яго], і буду славаю пасярод яго’”.
Прыбежышча тваё — Бог спрадвечны, абарона твая — рамёны вечныя. Ён выганіць перад абліччам тваім ворага і скажа: “Зьнішчы”.