І тады гэтыя тры прабіліся скрозь табар Філістынцаў, і зачэрпнулі са студні ў Бэтлееме, якая каля брамы, і прынесьлі, і далі Давіду. І не захацеў Давід піць яе, і выліў яе для ГОСПАДА.
ПЕСЬНЯ 8:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Палажы мяне як пячатку на сэрца тваё, як пячатку на плячо тваё, бо магутнае як сьмерць каханьне, і няўмольная як пекла рэўнасьць, жар яе — як жар агню, як полымя ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пячаткай мяне пакладзі на сэрца сваё, пакладзі на рукі, як пярсьцёнак: бо каханьне, як сьмерць - моцнае; рэўнасьць, як пекла - лютая; стрэлы яго - стрэлы вогненныя; яно - полымя непагаснае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пакладзі мяне як пячатку на сэрцы тваім, як пячатку на плячы тваім, бо магутнае, як смерць, каханне, і няўмольная, як пекла, рэўнасць, паходні яе — як паходні агню і Боскага полымя. |
І тады гэтыя тры прабіліся скрозь табар Філістынцаў, і зачэрпнулі са студні ў Бэтлееме, якая каля брамы, і прынесьлі, і далі Давіду. І не захацеў Давід піць яе, і выліў яе для ГОСПАДА.
I камяні будуць паводле імёнаў сыноў Ізраіля, дванаццаць паводле імёнаў іхніх, і на кожным будзе выразанае як пячатка імя паводле [імёнаў] дванаццаці.
Заклінаю вас, дочкі Ерусалімскія, калі спаткаеце любага майго, што вы скажаце яму? [Скажыце,] што я зьнемаглася ад каханьня».
Як жывы Я, кажа ГОСПАД, калі б Ехонія, сын Егаякіма, валадар Юды, быў пярсьцёнкам на правай руцэ Маёй, нават адтуль Я сарву яго!
У той дзень, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Я вазьму цябе, Зэрубабэлю, сыне Шэалтыэля, слугу Майго, кажа ГОСПАД, і зраблю цябе, як пячатку, бо Я выбраў цябе, кажа ГОСПАД Магуцьцяў”».
Бо вось камень, які Я паклаў перад абліччам Егошуа; на адным камяні — сем вачэй. Вось, Я выражу на ім рэзьблены [надпіс], кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і аддалю беззаконьне зямлі гэтай за адзін дзень.
«Пінхас, сын Элеазара, сына Аарона сьвятара, адвярнуў гнеў Мой ад сыноў Ізраіля, бо ён загарэўся рэўнасьцю Маёю сярод іх, і Я ня зьнішчыў сыноў Ізраіля ў рэўнасьці Маёй.
і дух рэўнасьці зыйдзе на мужа, і ён будзе рэўнаваць жонку сваю, што яна занячысьцілася, або зыйдзе на яго дух рэўнасьці, і ён будзе рэўнаваць жонку сваю, а яна не занячысьцілася,
Але я аніяк не зважаю на гэта і ня дбаю пра сваё жыцьцё, абы толькі ў радасьці скончыць бег мой і служэньне, якое атрымаў ад Госпада Ісуса — сьведчыць пра Эвангельле ласкі Божае.
А Павал адказаў: «Што вы робіце, плачучы і разрываючы маё сэрца? Бо я ня толькі гатовы быць зьвязаным, але і памерці ў Ерусаліме дзеля імя Госпада Ісуса».
Дык, калі вораг твой галодны, накармі яго; калі смагне, напаі яго; бо, робячы гэтае, зьбярэш яму на галаву вугольлі распаленыя.
Бо я руплюся пра вас руплівасьцю Божай, бо я заручыў вас з адным Мужам, каб паставіць побач з Хрыстом чыстую дзеву.
Яны ўзбудзілі рэўнасьць Маю тым, што ня [ёсьць] богам, марнасьцямі сваімі раздражнілі Мяне; і Я ўзбуджу рэўнасьць іхнюю тым, што ня [ёсьць] народам, народам дурным раздражню іх.
Але цьвёрды падмурак Божы стаіць, маючы гэтакую пячатку: «Ведае Госпад тых, якія Яго», і: «Няхай адыйдзецца ад няправеднасьці кожны, хто называе імя Хрыста».
І яны перамаглі яго праз кроў Ягняці і праз слова сьведчаньня свайго і не любілі душы сваёй аж да сьмерці.