Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Няхай ня зводзяць вас прарокі вашыя, якія сярод вас, і варажбіты вашыя; не зьвяртайце ўвагі на сны вашыя, якія вы сьніцё.
МАЦЬВЕЯ 24:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Глядзіце, каб ніхто не падмануў вас, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ў адказ Ісус сказаў ім: глядзеце, каб хто вас ня ўвёў у зман; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Глядзіце, каб хто вас не звёў. |
Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Няхай ня зводзяць вас прарокі вашыя, якія сярод вас, і варажбіты вашыя; не зьвяртайце ўвагі на сны вашыя, якія вы сьніцё.
Гэта кажа ГОСПАД. Не ашуквайце душаў вашых, кажучы: “Адыходзячы, адыйдуць Халдэйцы!”, бо яны не адыйдуць [ад вас].
Бо паўстануць фальшывыя хрысты і фальшывыя прарокі, і будуць рабіць знакі і цуды, каб зьвесьці, калі магчыма, і выбраных.
Ён жа сказаў: «Глядзіце, каб вас не падманулі, бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я, і гэты час наблізіўся. Не хадзіце за імі.
каб мы не былі больш немаўлятамі, якіх хістае і захапляе ўсякі вецер вучэньня ў хітрыках чалавечых, у подступе хітрага падману,
Няхай ніхто не падманвае вас пустымі словамі, бо за гэта прыходзіць гнеў Божы на сыноў непакорнасьці.
Няхай ніхто не пазбавіць вас нагароды праз самавольнае ўпакорваньне і набажэнства анёлам, уваходзячы ў тое, чаго ня бачыў, дарэмна ўзганарыўшыся розумам цела свайго
Глядзіце, каб хто не збаламуціў вас філасофіяй і пустым падманам паводле традыцыі чалавечай, паводле стыхіяў сьвету, а не паводле Хрыста.
Няхай ніхто аніяк вас ня зводзіць, бо [дзень гэты ня прыйдзе], пакуль ня прыйдзе перш адступніцтва і не адкрыецца чалавек грэху, сын загубы,
Улюбёныя! Ня ўсякаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці ад Бога яны, бо шмат фальшывых прарокаў прыйшло ў сьвет.