О ГОСПАДЗЕ! Я ж — слуга Твой, я — слуга Твой, сын служкі Тваёй! Ты разьбіў кайданы мае.
ЛЯВІТ 26:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, каб вы не былі там нявольнікамі. Я зламаў ярмо вашае, каб хадзілі вы з узьнятымі галовамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я Гасподзь Бог ваш, Які вывеў вас зь зямлі Егіпецкай, каб вы ня былі там рабамі, і разарваў повязі ярма вашага і павёў вас з паднятаю галавою. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я — Госпад, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Егіпецкай, каб вы не былі там нявольнікамі. Я зламаў пруты ярма вашага, каб хадзілі вы з паднятымі галовамі. |
О ГОСПАДЗЕ! Я ж — слуга Твой, я — слуга Твой, сын служкі Тваёй! Ты разьбіў кайданы мае.
I зацьвярдзіў ГОСПАД сэрца фараона, валадара Эгіпту, і ён пагнаўся за сынамі Ізраіля; а сыны Ізраіля выйшлі пад рукою ўзьнятаю.
I Я вазьму вас Сабе за народ, і буду вам Богам, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з-пад ярма Эгіпецкага.
І Я дам яго ў рукі тых, якія прыгняталі цябе і казалі да душы тваёй: “Схіліся, каб мы прайшлі [па табе]!” І ты лажыў сьпіну тваю як зямлю і як вуліцу для тых, што праходзяць».
Ты памножыў народ і павялічыў радасьць. Яны будуць радавацца перад абліччам Тваім, як радуюцца ў [час] жніва, як цешацца, дзелячы здабычу.
Бо здаўна ты зламала ярмо тваё, парвала путы твае і сказала: “Ня буду служыць!” На кожным узгорку высокім і пад кожным дрэвам зялёным ты лажылася як распусьніца.
І Ехонію, сына Егаякіма, валадара Юды, і ўсіх выгнанцаў з Юды, якія пайшлі ў Бабілон, Я прывяду на месца гэтае, кажа ГОСПАД, бо Я зламлю ярмо валадара Бабілонскага».
У Тахпанхэсе сьцямнее дзень, калі Я зламлю там ярмо Эгіпецкае. І скончыцца ў ім пыхлівасьць магутнасьці ягонай. Хмара закрые яго, і дочкі ягоныя пойдуць у няволю.
І дасьць дрэва палявое плод свой, і зямля дасьць ураджай свой. І яны будуць жыць у бясьпецы ў зямлі сваёй, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД, калі скрышу брускі ярма іхняга і вырву іх з рукі тых, якія зьняволілі іх.
Вяроўкамі людзкімі Я цягнуў іх, путамі любові. І Я быў для іх, як той, хто здымае ярмо ад сківіцаў іхніх, і схіляўся да іх, каб накарміць.
Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, каб даць вам зямлю Ханаан і каб быць вашым Богам!
Бо яны — нявольнікі Мае, якіх Я вывеў з зямлі Эгіпецкай; не павінны яны быць прадаваныя як нявольнікі.
Бо сыны Ізраіля — гэта нявольнікі Мае, якіх Я вывеў з зямлі Эгіпецкай. Я — ГОСПАД, Бог ваш!