ЛІКІ 21:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо агонь выйшаў з Хешбону, полымя з гораду Сыгона, спаліў Ар-Мааў і ўладароў узгорышчаў Арнону. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо выйшаў агонь зь Эсэвона, полымя з горада Сігонавага, і зжэр яго Мааў і валадароў вышыняў Арнона. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Агонь выйшаў з Хесебона, полымя з горада Сэгона, і спаліў Ар-Мааб і праглынуў узгоркі Арнона. |
Дзеля гэтага Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў спашле хударлявасьць на тлустых ягоных; і сярод слаўных ягоных распаліць полымя, як полымя агню.
Крычаць Хешбон і Элеале, аж у Ягацы чуцён голас іхні. Таму галосяць ваяры Мааву, і душа ягоная ў ім млее.
І станецца, што [нават] калі зьявіцца Мааў, і будзе зьнясілены на ўзгорках, і прыйдзе ў сьвятыню сваю, каб маліцца, нічога ў яго не атрымаецца.
І Я распалю агонь на мурах Раббы, і ён зжарэ палацы ейныя сярод крыку ў дзень бітвы, сярод віхуры ў дзень буры.
І Я спашлю агонь на Мааў, і ён зжарэ палацы Керыёта, і памрэ Мааў сярод галасу, крыку і голасу трубы.
Таму гаворыцца ў прыказцы: «Ідзіце ў Хешбон! Няхай будзе адбудаваны і ўмацаваны горад Сыгона!
І сталася раніцаю, і ўзяў Балак Білеама, і завёў яго на ўзгорышча Баала, і адтуль убачыў ён частку народу [Ізраіля].
І сказаў мне ГОСПАД: “Не варагуй супраць Мааву і не пачынай з імі вайны, бо Я ня дам нічога ў валоданьне табе з зямлі іхняй, бо Я аддаў Ар у валоданьне сынам Лота’”.
Адказала цярніна дрэвам: “Калі сапраўды хочаце мяне памазаць на валадара, тады хадзіце і адпачніце ў ценю маім! А калі не, вось, агонь выйдзе з цярніны і спаліць кедры Лібанскія”.
Калі ж крывадушна зрабілі, няхай агонь выйдзе з Абімэлеха і спаліць жыхароў Сыхему і Бэт-Міло, і няхай выйдзе агонь з жыхароў Сыхему і Бэт-Міло і спаліць Абімэлеха!»