І ўсьцешыўся з іх Эзэкія, і паказаў ім увесь дом скарбаў сваіх, срэбра і золата, пахошчы каштоўны алей, збраёўню сваю і ўсё, што знаходзілася ў сховішчах ягоных. Не засталося рэчы, якой бы не паказаў ім Эзэкія ў доме сваім і ў-ва ўсёй дзяржаве сваёй.
І сказаў [Ісая]: «Што бачылі яны ў доме тваім?» І сказаў Эзэкія: «Усё, што ёсьць у доме маім, яны бачылі. Не было рэчы, якой я не паказаў бы ім у сховішчах маіх».
Таму ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА на народ Ягоны, і Ён выцягнуў руку Сваю супраць яго, каб пакараць яго, і задрыжэлі горы, і трупы іхнія [сталіся] як сьмецьце сярод вуліцы. Але на гэтым усім не спыніўся гнеў Ягоны, і рука Ягоная яшчэ выцягнута.
Ад сьмяротных хваробаў яны паўміраюць, ня будуць яны аплаканыя і ня будуць пахаваныя, будуць гноем на абліччы зямлі. Будуць гінуць ад мяча і голаду, і трупы іхнія будуць ежай для птушак нябесных і зьвяроў зямных.
І будуць забітыя ГОСПАДАМ у дзень гэты ад канца зямлі да канца зямлі, ніхто ня будзе [па іх] плакаць, ані зьбіраць іх, ані хаваць іх; і стануцца яны, як гной на абліччы зямлі.
І выкінуць іх перад сонцам, і перад месяцам, і перад усім войскам нябесным, якія яны любілі, і якім служылі, і за якімі хадзілі, і якіх шукалі, і якім пакланяліся.
І будуць уціскаць чалавека, і яны будуць хадзіць, як сьляпыя, бо яны зграшылі супраць ГОСПАДА; і кроў іхняя будзе вылітая ў пыл, а ўнутранасьці іхнія — у гной.