Калі Давід зыйшоў крыху з вяршыні [гары], вось, пераняў яго Цыва, слуга Мэфібашэта, і два аслы наладаваныя, а на іх дзьвесьце хлябоў і сто зьвязак разынак, і сто сьпелых [фігаў], і буклак віна.
ЕРАМІІ 40:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А я вось, буду жыць у Міцпе, каб заступацца перад абліччам Халдэйцаў, якія прыйдуць да нас, а вы зьбірайце віно, плады і алей, і складайце ў пасудзіны вашыя, і жывіце ў гарадах, якія вы маеце на ўласнасьць». Біблія (пераклад В. Сёмухі) А я застануся ў Масіфе, каб стаяць перад абліччам Халдэяў, якія будуць прыходзіць да нас; а вы зьбірайце віно і летнія плады і алей і зьбірайце ў посуд ваш, і жывеце ў гарадах вашых, якія занялі». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я, вось, застаюся ў Міцпе, каб заступацца перад халдэямі, якія прыходзяць да нас, а вы збірайце віно, плады і алей, і складайце ў свае пасудзіны, і жывіце ў гарадах сваіх, якія займаеце». |
Калі Давід зыйшоў крыху з вяршыні [гары], вось, пераняў яго Цыва, слуга Мэфібашэта, і два аслы наладаваныя, а на іх дзьвесьце хлябоў і сто зьвязак разынак, і сто сьпелых [фігаў], і буклак віна.
Шчаслівыя людзі твае і шчаслівыя слугі твае, якія стаяць перад абліччам тваім і заўсёды чуюць мудрасьць тваю!
Ці бачыў ты чалавека, спраўнага ў занятку сваім? Перад абліччам валадароў ён будзе стаяць, ня будзе ён стаяць перад прасьцякамі.
Дзеля гэтага заплачу, як плача Язэр, дзеля вінаграднікаў Сібмы. Залью цябе сьлязьмі маімі, Хешбон і Элеале, бо на жніво тваё і на збор [пладоў] тваіх прыйшоў гармідар ваенны.
дзеля гэтага так кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля: “Не застанецца Ёнадаў, сын Рэхава, бяз мужа, які будзе стаяць перад абліччам Маім праз усе дні”».
А частку людзей убогіх, якія ня мелі анічога, пакінуў Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, у зямлі Юды і даў ім вінаграднікі і палі ў той дзень.
І вярнуліся ўсе жыхары Юдэі з усіх месцаў, у якія былі расьцярушаныя, і прыйшлі ў зямлю Юды да Гедаліі ў Міцпу, і сабралі віно і пладоў вельмі багата.
І пайшоў Ярэмія да Гедаліі, сына Ахікама, у Міцпу, і жыў з ім сярод народу, які застаўся ў зямлі [Юды].
І Ёханан, сын Карэаха, і ўсе князі войска ўзялі ўсю рэшту Юды, якія вярнуліся з усіх народаў, куды былі выгнаныя, каб жыць у зямлі Юды,
Больш, чым дзеля Язэру, Я плачу дзеля цябе, вінаграднік Сібмы! Парасткі твае дайшлі аж да мора і сягаюць аж да мора Язэру, але напаў нішчыцель на сьпелы плод твой і на вінаград твой.
Гора мне! Я стаўся як недазьбіраная [садавіна] летняя, як рэшта ад збору вінаграду, няма гронкі на ежу, [няма] сьпелай фігі, якой жадае душа мая.
Дык чувайце, молячыся ў-ва ўсякі час, каб вам быць вартымі ўцячы ад усяго, што мае стацца, і стаць перад Сынам Чалавечым».
Егошуа, сын Нуна, які стаіць перад абліччам тваім, ён туды ўвойдзе. Яго падбадзёрвай, бо ён дасьць Ізраілю ў валоданьне [зямлю].
Будзеш сьвяткаваць сьвята Намётаў сем дзён пасьля збору пладоў з току твайго і тоўчні тваёй.