Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕЗЭКІІЛЯ 18:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ці ж Я жаданьнем жадаю сьмерці бязбожніка, кажа Госпад ГОСПАД, ці каб адвярнуўся ад шляху свайго і жыў?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Хіба Я хачу сьмерці беззаконьніка? кажа Гасподзь Бог. Ці ж не таго, каб ён адвярнуўся ад шляхоў сваіх і быў жывы?

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ці ж воля Мая, каб загінуў бязбожнік, — кажа Госпад Бог, — і не тая, каб адвярнуўся ад дарогі сваёй ліхой і жыў?

Глядзіце раздзел



ЕЗЭКІІЛЯ 18:23
18 Крыжаваныя спасылкі  

Бо сьмерцю мы памром, і мы быццам вада, разьлітая на зямлі, якую немагчыма сабраць. Але Бог ня [хоча] загубіць душу, і Ён думае, каб ня быў на выгнаньні выгнанец.


Усемагутнага знайсьці мы ня можам: Ён — магутны ў сіле, судзе і праведнасьці, але не прыгнятае нікога.


але даспадобы ГОСПАДУ тыя, што баяцца Яго, што спадзяюцца на міласэрнасьць Ягоную.


Ці ты, Эфраім, не дарагі сын для Мяне і ці не дзіцё любае? Бо колькі разоў прамаўляю супраць яго, заўжды, памятаючы, памятаю яго. Таму хвалюецца ўнутранасьць Мая дзеля яго, і, літуючыся, зьлітуюся над ім, кажа ГОСПАД.


бо не з [жаданьня] сэрца Свайго Ён прыгнятае і дае пакуты сынам чалавечым.


Бо Я не хачу сьмерці таго, хто мае памерці, кажа Госпад ГОСПАД. Навярніцеся і жывіце!


Скажы ім: “Як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, не хачу сьмерці бязбожніка, але каб адвярнуўся бязбожнік ад шляху свайго [ліхога] і жыў. Навярніцеся, адвярніцеся ад шляхоў сваіх ліхіх. Навошта маеце паміраць, дом Ізраіля?”


Ці пакіну цябе, Эфраіме? Ці аддам цябе, Ізраілю? Ці пакіну цябе як Адму? Ці зраблю табе як Цэвоіму? Пераварочваецца ў-ва Мне сэрца Маё, адначасна распалілася літасьць Мая.


Які Бог падобны да Цябе, Які даруеш беззаконьне і абмінаеш віну рэшты спадчыны Тваёй, Які трымаеш заўсёды гнеў Твой, бо маеш упадабаньне ў міласэрнасьці?


Такая, кажу вам, стаецца радасьць у анёлаў Божых з аднаго грэшніка, які навяртаецца».


А з таго трэба цешыцца і радавацца, што брат твой гэты быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся”».


Які хоча, каб усе людзі былі збаўленыя і прыйшлі да пазнаньня праўды.


Бо суд бяз літасьці для таго, хто не ўчыніў літасьці; і ласка па-над суд вывышаецца.


Не марудзіць Госпад з абяцаньнем, як гэта некаторыя за маруднасьць уважаюць, але Ён доўгацярплівы да нас, не жадаючы некага загубіць, але каб усіх прывесьці да навяртаньня.