Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 18:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

32 Бо Я не хачу сьмерці таго, хто мае памерці, кажа Госпад ГОСПАД. Навярніцеся і жывіце!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

32 Бо Я не хачу сьмерці таму, хто памірае, кажа Гасподзь Бог; а навярнецеся - і жывеце!

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

32 Бо Я не хачу смерці грэшніка, — кажа Госпад Бог. — Навяртайцеся і жывіце!

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 18:32
9 Крыжаваныя спасылкі  

Усемагутнага знайсьці мы ня можам: Ён — магутны ў сіле, судзе і праведнасьці, але не прыгнятае нікога.


Вярніцеся да Таго, ад Каго вы далёка адыйшліся, сыны Ізраіля!


Няхай бязбожнік пакіне шлях свой, а нягоднік — намеры свае, і няхай вернецца да ГОСПАДА, і Ён зьлітуецца над ім, і да Бога нашага, бо Ён шчодры на прабачэньне.


бо не з [жаданьня] сэрца Свайго Ён прыгнятае і дае пакуты сынам чалавечым.


Ці ж Я жаданьнем жадаю сьмерці бязбожніка, кажа Госпад ГОСПАД, ці каб адвярнуўся ад шляху свайго і жыў?


Скажы ім: “Як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, не хачу сьмерці бязбожніка, але каб адвярнуўся бязбожнік ад шляху свайго [ліхога] і жыў. Навярніцеся, адвярніцеся ад шляхоў сваіх ліхіх. Навошта маеце паміраць, дом Ізраіля?”


І ты скажы ім: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Павярніцеся да Мяне, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і Я павярнуся да вас, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.


Які хоча, каб усе людзі былі збаўленыя і прыйшлі да пазнаньня праўды.


Не марудзіць Госпад з абяцаньнем, як гэта некаторыя за маруднасьць уважаюць, але Ён доўгацярплівы да нас, не жадаючы некага загубіць, але каб усіх прывесьці да навяртаньня.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы