ДРУГІ ЗАКОН 9:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) народам вялікім і высокім, сынамі Анака, якіх ты ведаеш і пра якіх ты чуў: "Хто можа супрацівіцца сынам Анака?" Біблія (пераклад В. Сёмухі) народам, вялікім у ліку і вялікарослым, сынамі Энакавымі, пра якіх ты ведаеш і чуеш: «хто ўстоіць супроць сыноў Энакавых?» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) народам вялікім і высокім, сынамі Анака, якіх ты ведаеш і пра якіх ты чуў, якім ніхто не можа супрацьстаяць. |
I не маглі варажбіты ўстаяць перад Майсеем з прычыны запаленьня, бо запаленьне было на варажбітах і на ўсіх Эгіпцянах.
І той, які прыйдзе супраць яго, будзе рабіць паводле ўпадабаньня свайго, і ня будзе таго, хто супрацівіцца яму; і ён стане ў зямлі прыгожай, і загуба ў руцэ ягонай.
Я бачыў, што баран гэты бадае на захад, і на поўнач, і на поўдзень, і ніякі зьвер ня можа ўстаяць перад ім, і няма нікога, хто можа выратаваць з рукі ягонай. І ён рабіў, што падабалася яму, і ўзьвялічыўся.
А Я зьнішчыў Амарэйца перад абліччам іхнім, вышыня якога была, як вышыня кедраў, і яны былі моцныя, як дубы. А Я зьнішчыў плод ягоны ўгары і карані ягоныя ўнізе.
Перад абліччам абурэньня Ягонага хто ўстаіць? І хто вытрывае жар гневу Ягонага? Ярасьць Ягоная выліваецца, як агонь, і скалы крышацца перад Ім.
І дайшлі да Нэгеву, а адтуль прыйшлі ў Хеўрон, дзе жылі Ахіман, Шэшай і Тальмай, нашчадкі Анака. А Хеўрон пабудаваны на сем гадоў раней, чым Цаан у Эгіпце.
Але народ, які жыве на ёй, дужы, і гарады вельмі вялікія і ўмацаваныя. Бачылі мы там таксама нашчадкаў Анака.
Бачылі мы там нэфілімаў, сыноў Анака, з роду нэфілімаў, і ў вачах нашых мы былі як саранча, і такімі ж мы былі ў вачах іхніх».
Куды пойдзем? Браты нашыя напалохалі сэрцы нашыя, кажучы: “Народ той шматлікі і большы за нас, гарады там вялікія і аж у неба ўмацаваныя; і бачылі мы таксама там сыноў Анака”.
Народ гэта вялікі, шматлікі і высокі ростам, як сыны Анака, і зьнішчыў іх ГОСПАД перад абліччам [сыноў Амона], і яны пасяліліся на месцы іхнім.
У рукі твае аддасьць Ён валадароў іхніх, і ты сатрэш імёны іхнія з-пад неба; ніхто [з іх] не ўстаіць перад абліччам тваім, пакуль ня выгубіш іх.
У той час Егошуа прыйшоў і выбіў сыноў Анака ў гарах, у Хеўроне, і ў Дэбіры, і ў Анаве, і ў-ва ўсіх гарах Юды, і ў-ва ўсіх гарах Ізраілю, і Егошуа аддаў закляцьцю іх і ўсе гарады іхнія.
Не засталося [сыноў] Анака ў зямлі сыноў Ізраіля, толькі ў гарадах Газа, Гат і Ашдод яны засталіся.