ДРУГІ ЗАКОН 13:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) ня слухай словаў такога прарока або таго, які сьніць сны, бо выспрабоўвае вас ГОСПАД, Бог ваш, каб даведацца, ці ты любіш ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім і ўсёй душой тваёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык ня слухай слоў прарока гэтага, альбо тлумача сноў гэтага; бо праз гэта выпрабоўвае вас Гасподзь, Бог ваш, каб даведацца, ці любіце вы Госпада, Бога вашага, ад усяго сэрца вашага і ад усёй душы вашай; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) то не слухай слоў такога прарока або снавідца, бо выпрабоўвае цябе Госпад, Бог ваш, каб даведацца, ці любіш ты Яго ўсім сэрцам тваім і ўсёй душой тваёй, ці не. |
I сказаў Майсей народу: «Ня бойцеся, бо дзеля таго, каб выпрабаваць вас, прыйшоў Бог, і каб праз гэта страх Ягоны быў перад абліччам вашым, каб вы не грашылі».
[Зьвяртайцеся] да Закону і да сьведчаньня! Калі яны ня будуць казаць паводле слова гэтага, няма для іх [сьвятла] зараніцы.
Бо паўстануць фальшывыя хрысты і фальшывыя прарокі і дадуць вялікія знакі і цуды, каб падмануць, калі магчыма, і выбраных.
А гэтыя былі высакароднейшыя, чым у Тэсалоніцы; яны прынялі слова з усёй ахвотаю, штодня дасьледуючы Пісаньне, ці гэтак яно ёсьць.
каб мы не былі больш немаўлятамі, якіх хістае і захапляе ўсякі вецер вучэньня ў хітрыках чалавечых, у подступе хітрага падману,
Ён карміў цябе ў пустыні маннай, якой ня ведалі бацькі твае, каб цябе загартаваць і выспрабаваць цябе, каб даць табе добрае ў будучыні тваёй.
І памятай увесь шлях, якім вёў цябе ГОСПАД, Бог твой, сорак гадоў праз пустыню, каб зьмяніць цябе і выспрабаваць цябе, і даведацца, што ў сэрцы тваім, ці будзеш ты захоўваць прыказаньні Ягоныя, ці не.
Яны выйшлі ад нас, але не былі ад нас; бо, калі б яны былі ад нас, засталіся б з намі; але [выйшлі], каб выявілася, што ня ўсе ад нас.
Улюбёныя! Ня ўсякаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці ад Бога яны, бо шмат фальшывых прарокаў прыйшло ў сьвет.
Дзеткі! Вы — ад Бога, і вы перамаглі іх, бо Той, Які ў вас, большы за таго, які ў сьвеце.
і падманвае жыхароў зямлі знакамі, якія дадзена яму рабіць перад зьверам, кажучы жыхарам зямлі зрабіць вобраз зьвера, што мае рану ад мяча і жывы.
каб праз іх выспрабаваць Ізраіля, ці будуць яны захоўваць шлях ГОСПАДА і хадзіць па ім, як захоўвалі бацькі іхнія, ці не?»
І цяпер няхай паслухае гаспадар мой, валадар, словы слугі свайго. Калі ГОСПАД намовіў цябе супраць мяне, няхай будзе Яму прыемны пах ахвяры. Але калі сыны чалавечыя [намовілі цябе], няхай будуць яны праклятыя перад абліччам ГОСПАДА, бо яны выгналі мяне сёньня, каб я ня меў часткі ў спадчыне ГОСПАДА, кажучы: “Ідзі і служы багам чужым”.