ДРУГІ ЗАКОН 12:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ня будзеце там рабіць таго, што мы тут робім сёньня, калі кожны [робіць] усё, што слушнае ў вачах ягоных, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Там вы не павінны рабіць усяго, як мы цяпер тут робім, кожны, што яму здаецца правільным; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не рабіце паводле ўсяго таго, што мы тут робім сёння, кожны, што яму здаецца добрым, |
Ці прыносілі вы Мне ахвяры [крывавыя] і ахвяры хлебныя ў пустыні сорак гадоў, доме Ізраіля?
І будзе, калі ўбачыце фрэнзлі вашыя, узгадаеце ўсе прыказаньні ГОСПАДА, каб выканаць іх і каб не ісьці вам за [пажаданьнямі] сэрца вашага і вачэй вашых, якія валакуць вас у распуснасьць,
А Бог адвярнуўся і аддаў іх служыць войску нябеснаму, як напісана ў кнізе Прарокаў: “Дом Ізраіля, ці прыносілі вы Мне бітае і ахвяры сорак гадоў у пустыні?
Там, перад абліччам ГОСПАДА, Бога вашага, будзеце есьці вы і дамы вашыя і будзеце радавацца з усяго, што зрабілі рукі вашыя, у чым дабраславіў вас ГОСПАД, Бог ваш.
бо вы яшчэ не прыйшлі ў месца супачынку і да ўласнасьці, якую дае вам ГОСПАД, Бог ваш.
І сказаў Егошуа сынам Ізраіля: «Падыйдзіце сюды і паслухайце словы ГОСПАДА, Бога вашага».
У тыя дні не было валадара ў Ізраілі, і кожны рабіў тое, што было слушным у вачах ягоных.
У тыя дні не было валадара ў Ізраілі, і кожны рабіў тое, што было слушна ў вачах ягоных.