I прыйшоў Майсей, і пераказаў народу ўсе словы ГОСПАДА і ўсе суды [Ягоныя]; і адказаў увесь народ у адзін голас, і сказалі: «Усе словы, якія прамовіў ГОСПАД, выканаем!».
ДЗЕІ 5:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Ідзіце і, стаўшы, гаварыце ў сьвятыні да народу ўсе словы жыцьця гэтага». Біблія (пераклад В. Сёмухі) ідзеце і, стаўшы, кажэце ў царкве люду ўсе гэтыя словы жыцьця. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Ідзіце і вясціце ў святыні народа ўсе словы жыцця гэтага». |
I прыйшоў Майсей, і пераказаў народу ўсе словы ГОСПАДА і ўсе суды [Ягоныя]; і адказаў увесь народ у адзін голас, і сказалі: «Усе словы, якія прамовіў ГОСПАД, выканаем!».
Крычы на [ўсё] горла, ня стрымлівайся! Як труба, узьнімі голас твой і абвяшчай народу Майму злачынствы іхнія, а дому Якуба — грахі іхнія.
«Гэта кажа ГОСПАД. Стань на панадворку Дому ГОСПАДА і прамаўляй да [жыхароў] усіх гарадоў Юды, якія прыходзяць у Дом ГОСПАДА пакланіцца, усе словы, якія Я загадаў табе казаць, не абміні ані слова!
І прачытаў Барух з кнігі ў вушы народу словы Ярэміі ў Доме ГОСПАДА ў пакоі Гемарыі, сына Шафана, пісара, на верхнім панадворку каля ўваходу ў Браму Новую Дома ГОСПАДА.
«Стань у браме Дому ГОСПАДА і абвяшчай там слова гэтае, і кажы: “Слухайце слова ГОСПАДА, усе з Юды, якія ўваходзіце праз брамы гэтыя, каб пакланіцца ГОСПАДУ.
І цябе, сыне чалавечы, Я паставіў вартаўніком для дому Ізраіля, і ты пачуеш з вуснаў Маіх слова, і папярэдзіш іх ад Мяне.
І калі прыйшоў Ён у сьвятыню, падыйшлі да Яго, калі Ён вучыў, першасьвятары і старшыні народу, кажучы: «Якою ўладаю Ты гэта робіш? І хто Табе даў гэтую ўладу?»
І Я ведаю, што прыказаньне Ягонае ёсьць жыцьцё вечнае. Дык тое, што Я гавару, гавару, як сказаў Мне Айцец».
А гэта ёсьць жыцьцё вечнае, каб пазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і Таго, Каго Ты паслаў, — Ісуса Хрыста.
Бо словы, якія Ты даў Мне, Я даў ім, і яны ўзялі і сапраўды зразумелі, што Я ад Цябе зыйшоў, і паверылі, што Ты Мяне паслаў.
Адказаў яму Ісус: «Я адкрыта гаварыў сьвету. Я заўсёды навучаў у сынагозе і ў сьвятыні, дзе заўсёды зьбіраюцца Юдэі, і таемна не гаварыў нічога.
Дух ажыўляе, а цела не прыносіць аніякай карысьці. Словы, якія Я вам кажу, ёсьць дух і жыцьцё.
Адказаў тады Яму Сымон Пётар: «Госпадзе! Да каго нам ісьці? Ты маеш словы жыцьця вечнага.
Мужы браты, сыны роду Абрагамавага і тыя сярод вас, якія Бога баяцца! Вам пасланае слова збаўленьня гэтага.