Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




МАЦЬВЕЯ 21:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 І калі прыйшоў Ён у сьвятыню, падыйшлі да Яго, калі Ён вучыў, першасьвятары і старшыні народу, кажучы: «Якою ўладаю Ты гэта робіш? І хто Табе даў гэтую ўладу?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 І калі прыйшоў Ён у храм і вучыў, падступіліся да Яго першасьвятары і старэйшыны народу і сказалі: якою ўладаю Ты гэта робіш? і хто Табе даў такую ўладу?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 І, калі Ісус увайшоў у святыню, падышлі да Яго, калі Ён вучыў, першасвятары і старэйшыны народа і казалі: «Якою ўладаю Ты гэта робіш, і хто Табе даў такую ўладу?»

Глядзіце раздзел Копія




МАЦЬВЕЯ 21:23
12 Крыжаваныя спасылкі  

і, паставіўшы іх пасярод, пыталіся: «Якою моцаю ці якім імем вы ўчынілі гэта?»


І навучаў кожны дзень у сьвятыні. А першасьвятары, і кніжнікі, і першыя ў народзе шукалі, як загубіць Яго,


У тую гадзіну сказаў Ісус натоўпу: «Быццам на разбойніка выйшлі вы з мячамі і каламі схапіць Мяне. Кожны дзень сядзеў Я з вамі, навучаючы ў сьвятыні, і вы не хапалі Мяне.


А той сказаў: «Хто паставіў цябе начальнікам і судзьдзём над намі? Ці ня хочаш ты забіць мяне, як забіў Эгіпцяніна?» I спалохаўся Майсей, і сказаў: «Напэўна, сталася вядомым гэта».


А той, што быў крыўдзіў бліжняга, адапхнуў яго, кажучы: “Хто паставіў цябе за начальніка і судзьдзю над намі?


А Ісус, адказваючы, сказаў ім: «Спытаюся і Я ў вас адно слова; калі на гэта скажаце Мне, і Я вам скажу, якою ўладаю раблю гэта.


І, выйшаўшы, Ісус ішоў ад сьвятыні; і падыйшлі вучні Ягоныя, каб паказаць Яму пабудовы сьвятыні.


І сталася, калі ў адзін з тых дзён Ён навучаў народ у сьвятыні і дабравесьціў, прыйшлі першасьвятары і кніжнікі са старшынямі


І сказаў ім: “Ідзіце і вы ў вінаграднік мой і, што будзе справядліва, дам вам”. Яны пайшлі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы