ВЫХАД 6:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I вось імёны сыноў Левія паводле радаводаў іхніх: Гершон, і Кегат, і Мэрары. А гадоў жыцьця Левія было сто трыццаць сем гадоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось імёны сыноў Лявія паводле родаў іх: Гірсон, І Кааф, І Мэрары. А гадоў жыцьця Лявія было сто трыццаць сем. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А гэта імёны сыноў Леві па іх сем’ях: Гэрсон, і Кагат, і Мэрары; а гадоў жыцця Леві было сто трыццаць сем. |
I жыў Якуб у зямлі Эгіпецкай сямнаццаць гадоў; і было дзён Якуба, гадоў жыцьця ягонага — сто сорак сем гадоў.
I памёр Язэп, маючы сто дзесяць гадоў. I забальзамавалі яго, і палажылі ў дамавіну ў Эгіпце.
І ўсталі лявіты: Махат, сын Амасая, і Ёэль, сын Азарыі, з сыноў Кегата; і з сыноў Мэрары: Кіш, сын Абадыі, і Азарыя, сын Егальлелеля; і з сыноў Гершона: Ёах, сын Зіммы, і Эдэн, сын Ёаха,
А сыны Кегата: Амрам, і Іцгар, і Хеўрон, і Узіэль. А гадоў жыцьця Кегата было сто трыццаць тры гады.
I ўзяў Амрам Ёхабэд, цётку сваю, сабе за жонку, і яна нарадзіла яму Аарона і Майсея. А гадоў жыцьця Амрама было сто трыццаць сем гадоў.
І ўзяліся Карах, сын Іцгара, сына Кегата, сына Левія, і Датан і Абірам, сыны Эліява, і Он, сын Пэлета, з сыноў Рубэна,
А гэта лічба лявітаў паводле сем'яў іхніх: Гершон, ад якога сям'я Гершона; Кегат, ад якога сям'я Кегата; і Мэрары, ад якога сям'я Мэрары.
Сыны Мэрары паводле сем’яў іхніх: Махлі і Мушы. Вось гэта сем'і Левія паводле дамоў бацькоў іхніх.
І выпала жэрабя для сем'яў Кегата, і атрымалі сыны Аарона сьвятара, лявіты, ад пакаленьняў Юды, Сымона і Бэн’яміна трынаццаць гарадоў.
Сынам Гершона жэрабям выпала атрымаць трынаццаць гарадоў ад пакаленьняў Ісахара, Асэра і Нэфталі і паловы пакаленьня Манасы ў Башане.
з калена Сымона — дванаццаць тысячаў папячатаных; з калена Левія — дванаццаць тысячаў папячатаных; з калена Ісахара — дванаццаць тысячаў папячатаных;