І сказаў [Госпад] Абраму: «Ведаючы, ведай, што насеньне тваё будзе прыхаднямі ў зямлі не сваёй, і будуць служыць яны, і будуць прыгнятаць іх чатырыста гадоў.
ВЫХАД 1:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I зьняволілі Эгіпцяне сыноў Ізраіля, і ўціскалі, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І таму Егіпцяне жорстка прымушалі сыноў Ізраілевых да працы, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык егіпцяне пачалі дужа баяцца сыноў Ізраэля, і загналі іх у нявольніцтва, |
І сказаў [Госпад] Абраму: «Ведаючы, ведай, што насеньне тваё будзе прыхаднямі ў зямлі не сваёй, і будуць служыць яны, і будуць прыгнятаць іх чатырыста гадоў.
а прамовіў да іх паводле рады юнакоў, кажучы: «Бацька мой зрабіў цяжкім ярмо вашае, а я яшчэ дадам да ярма вашага. Бацька мой караў вас пугамі, а я буду караць вас скарпіёнамі».
І цяпер, бацька мой налажыў на вас ярмо цяжкае, а я павялічу ярмо вашае; бацька мой караў вас пугамі, а я [буду караць] скарпіёнамі”».
Зьмяніў сэрца іхняе, каб ненавідзелі народ Ягоны, каб змовіліся супраць слугаў Ягоных.
і рабілі горкім жыцьцё іхняе цяжкаю працаю з глінаю і цэглаю, і ўсякаю працаю ў полі, і ўсякімі працамі зьневалялі іх і ўціскалі.
А вас выбраў ГОСПАД і вывеў вас з печы жалезнай, з Эгіпту, каб вы сталіся народам Ягоным, уласнасьцю Ягонай, як гэта ёсьць сёньня.