ВЫСЛОЎІ 8:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Я хаджу сьцежкамі праведнасьці і шляхамі правасудзьдзя, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я хаджу дарогаю праўды, сьцежкамі правасудзьдзя, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я хаджу па дарогах справядлівасці і пасярэдзіне сцежак законнасці, |
«Навучу цябе і пакажу табе шлях, па якім ты павінен ісьці, дам табе раду, бо вока Маё над табою».
Калі пойдзеш, яны павядуць цябе, калі ляжаш спаць, будуць пільнаваць цябе, калі абудзішся, будуць гаварыць да цябе.
Плод мой лепшы за золата, і золата найчысьцейшае; і карысьць ад мяне лепшая за срэбра адборнае.
І пойдуць народы шматлікія, і скажуць: «Хадземце, узыйдзем на гару ГОСПАДА і ў Дом Бога Якубавага, і няхай Ён навучыць нас шляхам Сваім, і будзем хадзіць па сьцежках Ягоных, бо з Сыёну выйдзе Закон, і слова ГОСПАДА — з Ерусаліму».
Ня будуць яны галадаць і ня будуць смагнуць, і ня ўдарыць іх сьпёка і сонца, бо Той, Які шкадуе іх, будзе весьці іх, і да крыніцаў водных павядзе іх.
Яму прыдзьвернік адчыняе, і авечкі слухаюць голас ягоны, і ён кліча сваіх авечак па імёнах, і выводзіць іх.
Дык захоўвайце і выконвайце тое, што загадаў вам ГОСПАД, Бог ваш, і не адхіляйцеся ані ўправа, ані ўлева.
бо Ягня, Які пасярод пасаду, будзе пасьвіць іх і вадзіць іх да жывых крыніцаў водаў, і абатрэ Бог усякую сьлязіну з вачэй іхніх».