ВЫСЛОЎІ 3:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) ГОСПАД мудрасьцю заснаваў зямлю, нябёсы ўмацаваў розумам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гасподзь мудрасьцю ўтварыў зямлю, нябёсы паставіў розумам; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Госпад мудрасцю заснаваў зямлю, нябёсы ўмацаваў разважлівасцю; |
Якія шматлікія, ГОСПАДЗЕ, дзеі Твае! Усё Ты ў мудрасьці ўчыніў, зямля поўная даброцьцяў Тваіх.
Ён зрабіў зямлю моцай Сваёй, умацаваў сьвет мудрасьцю Сваёй, і розумам Сваім расьцягнуў неба.
Ён учыніў зямлю сілаю Сваёй, угрунтаваў сусьвет мудрасьцю Сваёй і розумам Сваім расьцягнуў неба.