Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 26:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Не адказвай дурню паводле дурасьці ягонай, каб ня стаўся ты падобным да яго.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Не адказвай неразумнаму паводле неразумнасьці ягонай, каб і ты не прыпадобніўся яму;

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Не адказвай бязглуздаму па яго бязглуздасці, каб ты не стаў да яго падобны;

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 26:4
14 Крыжаваныя спасылкі  

а прамовіў да іх паводле рады юнакоў, кажучы: «Баць­ка мой зрабіў цяжкім ярмо вашае, а я яшчэ дадам да ярма вашага. Бацька мой караў вас пугамі, а я буду караць вас скарпіёнамі».


І ўбачыў увесь Ізраіль, што валадар ня чуе іх, і адказаў народ валадару слова, кажучы: «Якая частка нашая ў Даві­дзе або якая спадчына [нашая] ў сыне Есэя? Ізраіль, [ідзі] ў намёты свае! Цяпер, Давід, сам глядзі дом твой!» І пайшоў Ізраіль у намёты свае.


Пачатак звадкі — прарыў вады, перш, чым спрэчка пачнецца, пакінь [яе].


Не гавары ў вушы дурня, бо ён узгардзіць разумнымі прамовамі тваімі.


Адказвай дурню паводле дурасьці ягонай, каб ня стаўся ён мудрым у вачах сваіх.


Мудры чалавек, судзячыся з неразумным, і злуецца, і сьмяецца, і ня мае спакою.


І яны маўчалі, і не адказалі яму ані слова, бо так загадаў ім валадар і сказаў: «Не адказвайце яму!»


Не давайце сьвятога сабакам і ня кідайце пэрлаў вашых перад сьвіньнямі, каб яны не патапталі іх нагамі сваімі і, павярнуўшыся, не парвалі вас.


не аддавайце ліхам за ліха ці зьнявагай за зьнявагу, а, наадварот, дабраслаўляйце, ведаючы, што вы дзеля гэтага пакліканыя, каб узяць у спадчыну дабраслаўленьне.


Міхал арханёл, калі гаварыў з д’яблам, спрачаючыся за цела Майсея, не адважыўся вынесьці блюзьнерскага прысуду, але сказаў: «Няхай забароніць табе Госпад».