ВЫСЛОЎІ 15:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Лепш малое ў страху перад ГОСПАДАМ, чым вялікія скарбы, а з імі трывога. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Лепей мець мала ў страху Гасподнім, чым вялікі скарб, і зь ім трывогу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Лепш трохі са страхам Госпада, чым вялікія скарбы — з трывогай. |
Лепш бедны, які ходзіць у беззаганнасьці сваёй, чым той, які крывіць шляхі свае, дарма што багаты.
Лепшая адна поўная жменя са спакоем, чым абедзьве жмені напоўненыя, а з імі цяжкая праца і пагоня за ветрам.