I цяпер ня вы паслалі мяне сюды, але Бог, і Ён паставіў мяне як бацьку фараону і як пана ў-ва ўсім доме ягоным, і я кірую ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай.
ВЫСЛОЎІ 11:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дабраславенствам правых узвышаецца горад, а вуснамі бязбожнікаў руйнуецца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дабраславеньнем праведных узвышаецца горад, а вуснамі бязбожнікаў руйнуецца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дабраславеннем справядлівых узвысіцца горад, а вусны бязбожнікаў разбураць яго. |
I цяпер ня вы паслалі мяне сюды, але Бог, і Ён паставіў мяне як бацьку фараону і як пана ў-ва ўсім доме ягоным, і я кірую ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай.
І быў там нейкі чалавек Бэліяла на імя Шэва, сын Біхры, Бэн’ямінец. Ён затрубіў у рог і сказаў: «Ня маем мы часткі з Давідам, ані спадчыны з сынам Есэя! Ізраіль, [ідзі] ў намёты свае!»
Ён ратуе [нават] таго, хто не без віны, і будзе ён уратаваны дзеля чыстасьці рук сваіх».
Калі добра ідзе праведным, радуецца горад, і калі гінуць бязбожнікі, [горад] сьвяткуе.
Той, хто пазбаўлены розуму, пагарджае бліжнім сваім, а чалавек разумны захоўвае мір.
Дзеля правінаў зямлі шмат у ёй начальнікаў, а праз чалавека, які ведае і разважае, яна даўгавечная.
І знайшоўся ў ім чалавек бедны і мудры, і выратаваў горад той мудрасьцю сваёю; і ніводзін чалавек не ўзгадаў гэтага беднага чалавека.
І язык — агонь, сьвет няправеднасьці. Язык гэтак зьмяшчаецца сярод членаў нашых, што апаганьвае ўсё цела, і запальвае круг жыцьця, і сам запальваецца ад геенны.